GRODNO
Niedziela,
13 października
2024 roku
 

Слова для Жыцця (23)

Słowo dla Życia

benedykt1Папа Бэнэдыкт XVI

    Сям’я з Назарэта з’яўляецца першым прыкладам Касцёла, сабранага вакол Езуса. Дзякуючы Яго пасрэдніцтву, усе могуць зазнаць адносіны з Богам Айцом, якія таксама змяняюць адносіны паміж людзьмі. Калі ўзяць пад увагу ўсе тыя аспекты, якія я пастараўся сцісла прадставіць, Святая Сям’я з’яўляецца іконай хатняга Касцёла, пакліканага да супольнай малітвы. Сям’я – гэта хатні Касцёл і першая школа малітвы. У сям’і, дзякуючы парадам і сведчанню сваіх бацькоў, дзеці з маленства вучацца адчуваць Бога. Яны вучацца жыць у атмасферы прысутнасці Бога. Сапраўднае хрысціянскае выхаванне не можа абмінаць сведчання малітвы. Той, хто не навучыцца маліцца ў сям’і, пазней мае сур’ёзныя цяжкасці з запаўненнем гэтай нястачы. Таму я хацеў бы вас заахвоціць, каб вы нанова адкрылі тое, як цудоўна маліцца разам у сям’і па прыкладзе Святой Сям’і з Назарэта, і дзякуючы гэтаму станавіліся сапраўды адным сэрцам і адной душой, сапраўднай сям’ёй.
   
    Фрагмент навукі падчас агульнай аўдыенцыі, 28.12.2011; паводле польскай секцыі Radio Vaticano

  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч Кс. бп Аляксандр Кашкевіч
   Часам нам здаецца, што заданне, якое Бог паставіў перад намі, перавышае нашыя сілы. Тады трэба ўзгадаць тую праўду, што Хрыстос памёр крыжовай смерцю дзеля нашага збаўлення. Гэта ўказвае на тое, якой вялікай абразай Бога з’яўляецца грэх, калі для таго, каб яго перамагчы, патрэбна смерць Божага Сына, і адначасова якой важнай для Бога з’яўляецца душа чалавека.

    Фрагмент гаміліі на Божае Нараджэнне 2011 года

 


  Брат Алоіз, прэор супольнасці братоў з Taizе
   Салідарнасць паміж людзьмі магла б знайсці ў Богу трывалую апору, але вера ў Бога часта ставіцца пад сумненне. Многія вернікі балюча гэта зазнаюць на месцах працы, на вучобе, а часам і дома. Многія людзі не могуць паверыць у Бога, які любіць менавіта іх. Іншыя ж сумленна задаюць сабе пытанне: як быць упэўненым у тым, што я сапраўды веру? Вера сёння ўспрымаецца як рыск, рыск даверу. Яна не з’яўляецца ў першую чаргу выказваннем на карысць нейкіх праўдаў, гэта найперш сувязь з Богам. Вера заклікае нас, каб мы звярнуліся ў бок Божага святла.

    Фрагмент Ліста брата Алоіза на 2012 год

Numer aktualny

 

Kalendarz 2022

Kalendarz
«Słowo Życia»
na rok 2022

Kalendarz liturgiczny

 
green
Obchodzimy imieniny:
Do końca roku pozostało dni:  80

Czekamy na Wasze wsparcie

skarbonkaDrodzy Czytelnicy!
Prosimy Was o pomoc w głoszeniu Dobrej Nowiny. Czekamy na Wasze listy, artykuły, zdjęcia i wsparcie finansowe gazety. Jako jedna rodzina "Słowo Życia" pragniemy nieść słowo Boże, mówić o Chrystusie i Kościele co raz większemu gronu ludzi na Białorusi oraz poza jej granicami.