ГРОДНА
Чацвер,
23 сакавіка 2023 года |
Гісторыя каляднай паштоўкі


Таксама цікавая гісторыя паштовак з выявай св. Мікалая. Вобраз гэтага Святога быў вельмі папулярным на паштоўках, бо менавіта ён прыносіў дзецям падарункі, падкідваючы іх у панчохі ці шкарпэткі. Па паданні, св. Мікалай жыў у IV ст. і дапамагаў бедным. Але ён не хацеў, каб людзі бачылі, хто ім дапамагае. Спачатку св. Мікалай падкідваў манеты ў вакно, а калі рабілася холадна, – у камін. Каля печы ці каміна сушыліся чаравікі і панчошкі, куды і траплялі грошы, а пасля і падарункі. Адсюль і з’явіўся звычай складваць калядныя падарункі ў панчохі. Да ХIХ ст. св. Мікалай маляваўся ў адзенні біскупа. Пазней, ужо ў ХХ ст, амерыканцы “пашылі” Святому новы касцюм, больш зручны для перамяшчэння па горадзе – св. Мікалая апранулі ў чырвоныя штаны і чырвоную куртку. Св. Мікалай на паштоўках набыў больш свецкі выгляд. Пачало ў нас ужывацца і амерыканскае імя Санта Клаус.
Паштоўкі адлюстроўвалі змену моды і стыляў. Напрыклад, ёлка на каляднай паштоўцы ў ХХ ст. выглядала інакш, чым у ХIХ ст. Было вырашана, што ёлка са шматлікімі ўпрыгожваннямі і ліхтарыкамі выглядае безгустоўна і трэба пакінуць на ёй толькі два колеры: напрыклад, белы і серабрысты ці залацісты, што і адлюстравалі калядныя паштоўкі. У ХХ ст. пачалі з’яўляцца таксама і музычныя паштоўкі.
На Гродзеншчыну калядныя паштоўкі прывозіліся з Германіі, Італіі. Прычым гандляры стараліся прывезці паштоўкі без надпісаў, на якія ўжо потым надрукоўваліся словы на польскай мове: “Wesołych świąt!” Гродзеншчына з’яўляецца цікавым рэгіёнам, дзе здаўна жылі побач католікі і праваслаўныя. Адпаведна і калядныя паштоўкі, як распавёў гродзенскі калекцыянер Ян Лялевіч, мелі такі ж выразны падзел.
Старыя калядныя паштоўкі, якія хадзілі па гэтым рэгіёне, мелі самыя розныя сюжэты: зімовыя пейзажы ці ёлкі, выявы шчаслівай сям’і. Св. Мікалай з’явіўся на пазнейшых паштоўках. Малюнкі Святой Сям’і з маленькім Езусам у яслях былі асабліва папулярныя ў 20 - 30-я гады ХХ ст. Вельмі папулярнай была таксама дзіцячая тэматыка.
– Тэксты віншаванняў на старых паштоўках практычна нічым не адрозніваюцца ад цяперашніх, – кажа Ян Лялевіч. – І сто гадоў таму людзі жадалі адзін аднаму шчасця, здароўя і радасных свят.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 284 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.