ГРОДНА
Субота,
24 лютага
2024 года
 

Гродзенскі касцёл 2011 года: асобы і падзеі

Храналогія жыцця дыяцэзіі

   28 снежня – 1 студзеня  -  ў Ратэрдаме адбылася сустрэча моладзі, арганізаваная супольнасцю братоў з Taize.
   1 мая  -  распачацце перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага ў гродзенскай катэдры.
   6 – 8 мая  -  Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Воранава.
   13 мая  -  ў касцёле Звеставання НПМ вернікі сталі сведкамі накладання кароны на фігуру Маці Божай Фацімскай.
   28 мая  -  ў гродзенскай катэдры адбыліся святарскія пасвячэнні, якія ўдзяліў пастыр дыяцэзіі кс. бп Аляксандр Кашкевіч. Пасвячэнні прэзбітэрату прынялі 3 выхаванцы ВДС у Гродне: кс. Аляксандр Вілюшкевіч з Ашмян, кс. Артур Валчкевіч з Ліды (пар. Святой Сям’і) і кс. Ян Коўш з Тракеляў.
   1 чэрвеня  -  адбыўся I Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці пад дэвізам “Засей зерне любові”.
   13 чэрвеня  -  ва ўрачыстасць св. Антонія, у парафіяльным касцёле ў Адэльску ксёндз арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч разам са шматлікімі вернікамі дзякаваў за 30 гадоў святарскай службы.
   13 – 16 чэрвеня  -  адбылася III Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі ў Гродне.
   8 і 9 ліпеня  -  Марыйны санктуарый у Тракелях сабраў вялікую колькасць прыхільнікаў Найсвяцейшай Панны Марыі. На ўрачыстасць прыбыло 16 пешых груп – звыш 2000 пілігрымаў.
   15 ліпеня  -  Святы Айцец Бенедыкт XVI прызначыў Яго Эксцэленцыю ксяндза арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці Апостальскім нунцыем у Беларусі.
   5 жніўня  -  ва ўрачыстасць Маці Божай Кангрэгацкай, падчас св. Імшы ў гродзенскай катэдры быў урачыста адкрыты і асвечаны галоўны алтар.
   14 жніўня  -  ў Беліцы (дэк. Іўе) адбылося асвячэнне новага касцёла. Яго асвяціў ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч.
   10 верасня  -  ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі быў урачыста распачаты чарговы, дваццаць другі, акадэмічны год.
   18 верасня  -  Каля тысячы вернікаў з розных парафій Гродзенскай дыяцэзіі вырушылі ў пілігрымку да Маці Божай Яснагурскай на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы. Гэтая пілігрымка з нагоды пачатку навучальнага і катэхетычнага года робіцца ўсё больш папулярнай сярод дзяцей і моладзі Гродна.
   7 кастрычніка  -  Даць сведчанне таго, што Ружанец з’яўляецца малітвай маладых, а таксама злучыць моладзь некалькіх гарадоў у малітоўным адзінстве – вось мэты арганізатараў ружанцовай малітвы праз тэлефон, якая адбылася ў Фарным касцёле.
  8 кастрычніка  -  У парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне на Дзевятоўцы адбыліся пасвячэнні дыяканату рэдэмптарыста Эдуарда Петэльчыца.
   9 кастрычніка   -  Душпастырства настаўнікаў і выхавацеляў у Гродне адзначала 10-годдзе свайго існавання. Урачыстасць адбылася ў Пабрыгіцкім касцёле.
   15 кастрычніка  -  парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне, якой апекуюцца айцы рэдэмптарысты, адзначыла адзін з найважнейшых дзён у сваёй гісторыі: асвячэнне касцёла.
   5-годдзе    існавання Акадэмічнага душпастырства “OPEN” у Гродне.
   29 кастрычніка  -  ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся навуковы сімпозіум, прысвечаны 20-годдзю Гродзенскай дыяцэзіі і 70-годдзю пакутніцкай смерці св. Максімільяна Марыі Кольбэ.
   8 снежня  -  На свята Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Фарным касцёле адбыліся пасвячэнні ў дыяканы пяці навучэнцаў Гродзенскай ВДС.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  312

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.