ГРОДНА
Нядзеля,
13 кастрычніка 2024 года |
Святочныя пажаданні
Ксёндз Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Вясёлых, поўных Божай ласкі і Яго супакою свят Божага Нараджэння і да наступнага Новага года разам са “Словам Жыцця”. †
“Спачатку было Слова”
Узлюбленыя ў Хрысце Пану, хвалебнае нараджэнне якога мы святкуем, Браты і Сёстры, Чытачы газеты “Слова Жыцця”! Гэтыя словы з Евангелля паводле св. Яна Касцёл прадстаўляе нашай увазе ў дні свят Божага Нараджэння, калі мы па-асабліваму задумваемся над таямніцай уцелаўлення Божага Сына. Калі надышоў пэўны час, то адвечнае Слова, другая Асоба Найсвяцейшай Тройцы, стала целам. Далёкі Бог Старога Запавету стаў вельмі блізкім і ва ўсім, апроч граху, падобным на чалавека. Няхай праз газету “Слова Жыцця” Бог прыходзіць да людзей. Няхай Ён становіцца для іх усё больш блізкім. Няхай аднаўляе надзею. Няхай адорвае сваімі ласкамі. Няхай Ён дапамагае нам прымаць Яго нязменную праўду і жыць ёю. Вясёлых, поўных Божай ласкі і Яго супакою свят Божага Нараджэння і да наступнага Новага года разам са “Словам Жыцця”. †
Ксёндз біскуп Уладзіслаў Блін
Дарагія Чытачы “Слова Жыцця”!
Бог любіць кожнага і заўсёды. Ён прагне нам дапамагчы, хоча даць нам неба. Мы бачым, як людзі ў нядзелю ідуць памаліцца ў касцёл. “Яны ўжо знайшлі дарогу да Бога. А што са мной?” Паслухайце! Бог заўсёды сярод людзей. Я не сумняваюся, што толькі ад нас саміх і ад нашага жадання залежыць, ці народзіцца Езус у кожным з нас, ці застанецца Ён з намі.
Моцна Вас люблю, малюся за Вас, за нашу Беларусь і сардэчна ўсіх бласлаўляю.
Ксёндз біскуп Казімір Велікаселец
Дарагія Чытачы газеты “Слова Жыцця”!
У III Нядзелю Адвэнту мы чыталі з Евангелля словы Яна Хрысціцеля: “Я – голас клічучага ў пустыні” (Ян 1, 23). Ян Хрысціцель меў на ўвазе духоўную пустыню выбранага народу. Калі Пан Бог вывеў люд з егіпецкай няволі і прывёў на вельмі ўраджайныя землі, тады народ узбагаціўся матэрыяльна, але аслабеў духоўна, і ў сэрцах не было ўжо месца для веры і пашаны Пана Бога. Ян Хрысціцель бачыў гэта і з сумам казаў: “Прастуйце сцежкі Пану”, каб народ вярнуўся да Бога. Пасля 70-ці гадоў камуністычнай пустыні, калі грамадства было паглынута матэрыяльнымі справамі, хочацца паўтарыць за Янам Хрысціцелем гэтыя словы, каб мы вярнуліся да духоўных каштоўнасцей, да веры, якой так не хапае ў нашым грамадстве.
З нагоды свят Божага Нараджэння перасылаю сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення ў сямейным і асабістым жыцці і ў працы, а таксама здароўя і духоўнай радасці ва ўсім.

Ксёндз біскуп Антоній Дзям’янка
Дарагія Чытачы газеты “Слова Жыцця”!
Божае Нараджэнне нам прыбліжае Святло з неба, якое моцна зазіхацела над Бэтлеемскай стайняй, калі Бог стаў чалавекам… Прыйсце на свет Езуса азначала з’яўленне новага святла і надзеі для свету.
Перажываючы гэтыя святы ў святле прыйсця Божага Сына да кожнага з нас, няхай яны нам прыносяць сапраўдную радасць і супакой.
Няхай такі стан доўжыцца на працягу ўсяго наступнага, яшчэ невядомага нам, 2012 года, калі мы будзем строіць планы і выконваць звычайныя дзеянні, скіраваныя на служэнне Богу і служэнне іншаму чалавеку.
У кожны дзень Новага года няхай Вам спадарожнічае бласлаўленне Божага Сына і заступніцкая малітва Яго Маці Марыі.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 80 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.