ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

Знайсці Слова

Слова рэдактара

24-340 Няхай гэтыя хвіліны сустрэчы з Нованароджаным прынясуць Вам шмат шчасця і супакою. Няхай Хрыстос бласлаўляе кожнага з Вас!

   Мы чакаем Божага Нараджэння на працягу цэлага года. Задоўга да першай зоркі мы плануем сямейныя сустрэчы, думаем пра падарункі пад ёлку і пра розныя іншыя справы, звязаныя са святамі. Мы ад усяго сэрца прагнем, каб гэтыя святы былі “дасканалымі” і скончыліся шчасліва. Урэшце ў касцёле мы чуем словы Евангелля: “Слова стала целам і пасялілася паміж намі” (Ян 1, 14). Назіраючы за сённяшнім чалавекам, хочацца спытацца ў сябе і ў іншых: ці гэтае Слова жыве паміж намі цяпер? Як Яго знайсці?
   Давайце паспрабуем у гэтым святочным шуме, сярод мноства абавязкаў задумацца над гэтым пошукам. Замест таго, каб засяродзіцца на яслях, у якіх на свет прыходзіць Божае Дзіцятка, мы засяроджваемся на розных другарадных, менш важных для нас і нашых блізкіх рэчах. Святочныя візіты часцей за ўсё сканцэнтраваны толькі вакол стала, а многія людзі, змучаныя святамі, заракаюцца, што больш ніколі не будуць прыкладаць столькі намаганняў. Аднак, праходзіць час, і зноў надыходзіць перыяд падрыхтоўкі і чакання.
Перш за ўсё, святы павінны быць важным досведам Бога ў нашым жыцці. Трэба заўсёды і ўсюды памятаць: Богу і Яго Касцёлу павінна належаць тое, што носіць вобраз Бога: чалавек і яго душа. Божы вобраз носіць у сабе кожны чалавек, нават няверуючы. Таму ён не павінен быць нічыім нявольнікам ці прыладай. І таму сябе і свайго бліжняга мы павінны лічыць Божай, а не сваёй уласнасцю.
   З Бэтлеема мы мусім ісці далей, ісці за Езусам. Хрыстос не застаецца ў яслях на доўгія гады. Гэта мы хочам затрымаць Яго там, бо Ён маленькі, бо нічога не патрабуе, бо мы можам спяваць Яму вясёлыя калядкі нашага жыцця. Не трэба на працягу ўсяго свайго жыцця ўспрымаць Езуса як “маленькага”, які нічога ад нас не патрабуе, а толькі ляжыць каля сваіх бацькоў і ўсміхаецца, напэўна, нам. Трэба паспрабаваць сустрэць таго Езуса, які нарадзіўся ў Бэтлееме і чагосьці ад нас патрабуе, навучае нас, з’яўляецца Збаўцам і Настаўнікам. Няхай Яго навука стане для нас зручным спосабам шчаслівага жыцця на зямлі. Давайце не будзем баяцца запрасіць Бога ў сваё сэрца ўжо з першых хвілін Яго жыцця на зямлі. Трэба захацець адчуць хвалу, якой Бог ахінуў нас. Я заахвочваю кожнага з Вас, Дарагія Чытачы, каб Вы, перажываючы гэтыя святы, былі сабой, каб святы Божага Нараджэння не канцэнтраваліся толькі вакол стала і падарункаў. Аб тым, што Езус пасяліўся сярод нас, варта памятаць не толькі на працягу свят, але і ўвесь год.
   Ад свайго імя і ад імя ўсёй Рэдакцыі з нагоды свят Божага Нараджэння хачу перадаць сардэчныя пажаданні ўсім Чытачам нашай газеты “Слова Жыцця”. Няхай гэтыя хвіліны сустрэчы з Нованароджаным прынясуць Вам шмат шчасця і супакою. Няхай Хрыстос бласлаўляе кожнага з Вас, каб у гэты асаблівы час Вы маглі знайсці патрэбныя словы для шчырых, адважных і поўных любові пажаданняў.
   Жадаем Вам сапраўд­ных і радасных сустрэч з Хрыстом і чалавекам!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.