ГРОДНА
Серада,
26 студзеня
2022 года
 

III нядзеля Адвэнту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
З’явіўся чалавек, пасланы ад Бога; імя ягонае было Ян. Ён прыйшоў дзеля сведчання, каб сведчыць пра Святло, каб усе паверылі праз яго. Не быў ён святлом, але быў пасланы, каб сведчыць пра Святло.
    І вось сведчанне Яна. Калі юдэі паслалі з Ерусаліма святароў і левітаў, каб яны спыталіся ў яго: “Хто ты?” Ён абвясціў, і не выракся, і вызнаў: “Я не Хрыстос”. I спыталіся ў яго: “Дык хто ж? Ты Ілля?” I сказаў: “Не”. “Ты прарок?” I ён адказаў: “Не”. Тады сказалі яму: “Хто ж ты, каб нам адказаць тым, хто паслаў нас. Што гаворыш ты пра самаго сябе?” Ён сказаў: “Я – голас таго, хто кліча ў пустыні: раўняйце дарогу Пану, як сказаў прарок Ісая”. А пасланцы ж былі з фарысеяў. I яны спыталіся ў яго: “Тады чаму ты хрысціш, калі ты ні Хрыстос, ні Ілля і ні прарок?” Ян сказаў ім у адказ: “Я хрышчу вадою. А сярод вас стаіць той, каго вы не ведаеце, той, хто ідзе за мною, якому я не варты развязаць раменьчык на сандалях Ягоных”.
    Было гэта ў Бэтаніі, за Ярданам, дзе хрысціў Ян.

Ян 1, 6-8, 19-28


Чуванне – гэта не бяздзейнасць
   Постаць св. Яна Хрысціцеля з’яўляецца найбольш дасканалым прыкладам адвэнтавага чакання. Чуванне і чаканне могуць асацыіравацца з бяздзейнасцю, якімсьці супакоем, поўным напружання перад абліччам надыходзячых падзей. Няма нічога больш памылковага! Чаканне прыходу Месіі ў гісторыі Ізраіля было жывой гісторыяй народа, напоўненай драмамі: гісторыямі пошукаў, нявернасці, вяртанняў, дзейнасці энергічных прарокаў. Такім быў і апошні з іх – св. Ян Хрысціцель. Так, пустыня была яго любімым месцам. Але там, дзе ён з’яўляўся, пустка напаўнялася слухачамі яго навук. Людзі праз хрост пакаяння ў Ярдане былі гатовы змяніць сваё жыццё. Трэба ўмець напоўніць нашае чаканне падобным сведчаннем.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  340

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.