ГРОДНА
Аўторак,
18 студзеня
2022 года
 

Ідзіце і абвяшчайце

Семінарыйная газета

Місійнае кола
Дарагія Чытачы! Ужо мінуў Сусветны дзень місій (III нядзеля кастрычніка), давайце яшчэ раз спынімся на тэме місійнага паслання і абвяшчэння Добрай Навіны аб Езусе Хрысце, які з’яўляецца адзіным Збавіцелем чалавека. Гэтую тэму нельга абмінуць, таму што, як адзначыў папа Бенедыкт XVI, “гэта найбольш цэнная паслуга, якую Касцёл можа даць чалавецтву”. Наказ абвяшчэння Евангелля вынікае з добра зразуметай любові, якая заўсёды хоча ззяць. Неабходнасць абвяшчэння Евангелля “да краю свету” актуальная заўсёды. Бл. Ян Павел II у энцыкліцы „Redemptoris misio” пісаў: “Місія Хрыста Збавіцеля, ускладзеная на Касцёл, яшчэ далёкая ад завяршэння. Калі напрыканцы другога тысячагоддзя ад Яго прыходу мы ахопліваем позіркам чалавецтва, то пераконваемся, што місія Касцёла яшчэ толькі пачынаецца і што для яе выканання мы павінны прыкласці ўсе нашыя сілы”. Давайце ж задумаемся, навошта і якім чынам мы павінны далучацца да місійнай дзейнасці Касцёла.
“Як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас” (Ян 20, 21). Гэтыя словы нашага Пана азначаюць, што Ён разлічвае на нас і прагне, каб мы супрацоўнічалі з Ім у справе збаўлення чалавецтва.
    Жадаючы выканаць місію Хрыста, мы, клерыкі Гро-дзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі, аб’яднаныя ў Місійнае кола, звяртаемся да Вас, дарагія Браты і Сёстры: не будзьце абыякавымі да місійнай справы! Місіянеры патрабуюць духоўнай і матэрыяльнай падтрымкі сваіх братоў па веры. Жадаючы парадзіць з гэтымі патрэбамі, кожную пятніцу ў нашай семінарыі мы молімся за распаўсюджвальнікаў веры і за жыхароў місійных краін, адпраўляючы ў іх інтэнцыі набажэнства Крыжовага шляху. Поўны адпуст мы ахвяруем за памерлых місіянераў. Мы таксама прыватна молімся ў папскіх місійных інтэнцыях. Двойчы ў месяц мы арганізоўваем сустрэчы, на якіх знаёмімся з місійным становішчам Касцёла ў асобных краінах, а таксама дыскутуем наконт актуальных місійных праблем. Менавіта на гэтых сустрэчах узнікаюць новыя, цікавыя ідэі наконт таго, як дапамагчы місіям.
    Касцёл ёсць і не перастае быць місійнай рэальнасцю, таму што ўваскрослы Хрыстос наказаў Апосталам: “Ідзіце…” (пар. Мц 28, 19). Гэтая праўда па-асабліваму адкрываецца перад намі ў літургіі святой Імшы, падчас якой Ён сам ахвяруе сябе за нас у збаўчай ахвяры. Хрыстос штодзённа дае нам выразны прыклад таго, як мы можам дапамагчы бліжнім, якія знаходзяцца ў патрэбе. Таму давайце не будзем зачыняць дзверы нашых сэрцаў! Давайце падтрымаем місіянераў сваёй малітвай і ахвярай. Памолімся таксама за шматлікія новыя святарскія, манаскія і місійныя пакліканні. Трэба памятаць, што падтрымліваючы місіянераў, мы здабываем заслугі для Божага Валадарства, якога мы хочам дасягнуць пасля смерці. А таму падтрымаем місіі разам!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  348

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.