ГРОДНА
Аўторак,
18 сакавіка 2025 года |
“ААЗІС”, ці радаснае пазнанне Бога!

У духоўным развіцці важнае месца займае Божае слова: мы чытаем Святое Пісанне і слухаем яго падчас кожнага набажэнства ў касцёле, а асабліва падчас святой Імшы. Божае слова запісана і дадзена нам не толькі для таго, каб яго чытаць, але і для таго, каб над ім задумвацца, інтэрпрэтаваць і дастасоўваць яго да свайго штодзённага жыцця. Дзейнасць Аазіснага руху “Святло-Жыццё” абапіраецца на Святое Пісанне. З яго чэрпае тэмы і ў ім знаходзіць іх тлумачэнне. Кожны хрысціянін мае абавязак абвяшчэння Божага слова блізкім, сваякам, сябрам – усім… Таму, каб дапамагчы вернікам выконваць гэты абавязак, адным з заданняў Руху з’яўляецца паслуга Слова, г.зн. прапаведаванне і абвяшчэнне Божага слова, гэтак званая дыяконія. †

“Вера без учынкаў мёртвая”. Найлепшым спосабам евангелізацыі і навучання Божых праўдаў з’яўляецца сведчанне. Можна шмат чытаць, шмат ведаць, быць добрым прамоўцам, але Слова ніколі плённа не дойдзе да слухачоў, калі яно не будзе пацверджана асабістым жыццём. Калі чалавек жыве Божым словам і верай, выконвае Божыя запаведзі, ён становіцца сапраўдным зернем ва ўраджайнай глебе, якая прынясе не дзесяцікратны, не трыццацікратны і нават не стократны, а тысячакратны плён. Такіх вучняў патрабуе Хрыстос. Неаднойчы наша вера і набожнасць абмяжоўваецца сценамі касцёла: толькі там мы з’яўляемся католікамі, толькі там вітаемся хрысціянскім прывітаннем і там мы гатовыя да малітвы, да сведчання, а можа, і на гераічныя ўчынкі, а часта, праходзячы каля крыжа ці капліцы, мы саромеемся перахрысціцца. Наступнай мэтай руху “Святло-Жыццё” з’яўляецца даванне сведчання, т.зв. мартырыя. Вера і рэлігійнасць – гэта не хобі, гэта жыццё. Я адзін і такі ж самы як у сценах касцёла, так і па-за яго межамі. Таму гэты Рух заахвочвае да жывога сведчання, да публічнага прызнання Езуса і прыняцця Яго як свайго Пана і Збавіцеля, бо “хто адрачэцца ад Мяне перад людзьмі, ад таго і Я адракуся перад Айцом Маім…”

Да таго ж, рух “Святло-Жыццё” не зводзіцца выключна да малітвы, засяроджання і роздуму. Яго члены могуць радасна адкрываць Бога ў спевах, інтэграцыйных танцах і супольных забавах.
Так коратка можна ахарактарызаваць Аазісны рух “Святло-Жыццё”. Калі Табе падабаюцца яго харызматы, запрашаем на сустрэчы!
Пар. св. Францішка Ксаверыя (катэдра) - 10 снежня ў 20.00;
пар. Узвышэння Святога Крыжа (Пабернардынскі касцёл) - 11 снежня ў 18.00;
пар. Беззаганнага зачацця НПМ (Паўднёвы) - 12 снежня ў 20.00;
пар. св. Юзафа (вул. Сухамбаева) - 17 снежня ў 19.00.
Далучайся да нас! Спрабуй! Рызыкуй! З Хрыстом заўсёды варта выплываць на глыбіню!
Больш інфармацыі на: www.vkontakte.ru/club30393316
пар. Узвышэння Святога Крыжа (Пабернардынскі касцёл) - 11 снежня ў 18.00;
пар. Беззаганнага зачацця НПМ (Паўднёвы) - 12 снежня ў 20.00;
пар. св. Юзафа (вул. Сухамбаева) - 17 снежня ў 19.00.
Далучайся да нас! Спрабуй! Рызыкуй! З Хрыстом заўсёды варта выплываць на глыбіню!
Больш інфармацыі на: www.vkontakte.ru/club30393316
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 289 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.