ГРОДНА
Нядзеля,
09 лютага 2025 года |
Сонца і Вецер

Сустрэліся аднойчы Сонца і Вецер і паспрачаліся, хто ж з іх мацнейшы. Вецер ускрыкнуў: – Я самы моцны і магутны! Я лёгка магу стварыць ураган і выклікаць буру. Я дакажу табе, што я дужэйшы. Глядзі, вунь ідзе мужчына ў плашчы. Я адным подыхам зніму з яго гэты плашч. †

Нарэшце, калі Вецер зусім выбіўся з сіл і сціх, з-за хмар выглянула Сонца. Яно ласкава ўсміхнулася падарожнаму і стала грэць яго сваімі цёплымі пяшчотнымі прамянямі. Спачатку мужчына не звярнуў на гэта ніякай увагі. Але Сонца не спынялася. Яно вельмі далікатна і асцярожна з усёй сваёй цеплынёй і пяшчотай пасылала чалавеку свае прамяні. Адагрэўшыся пад ласкавым сонейкам, забыўшыся пра нядаўні ўраган, мужчына радасна ўсміхнуўся і хутка скінуў свой плашч.
– Вось бачыш, – сказала Сонца Ветру, – пяшчота, дабрыня, цярпенне і любоў заўсёды мацнейшыя за лютасць і сілу.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 325 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.