ГРОДНА
Аўторак,
18 студзеня
2022 года
 

I нядзеля Адвэнту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Езус сказаў вучням сваім: “Глядзіце, чувайце, бо не ведаеце, калі настане час той. Падобна гэта да чалавека, які, вырушаючы ў далёкую дарогу, пакінуў дом свой, даў слугам сваім уладу і кожнаму сваю працу, і загадаў брамніку чуваць.
    Дык чувайце ж і вы, бо не ведаеце, калі прыйдзе гаспадар дому: увечары, ці апоўначы, ці пры спеве пеўняў, ці раніцай, каб не застаў вас спячымі, калі вернецца неспадзявана. А што вам кажу – кажу ўсім: Чувайце!”

Мк 13, 33-37


Туга аб супольным доме
   Пачатак Адвэнту асацыіруецца з ранішняй святой Імшой, з раратняй свечкай. Затым час быццам бы паскараецца, таму што пачынаецца падрыхтоўка да Божага Нараджэння. Езус у Евангеллі прапануе нам для разважання тое, што часта ў ліхіманцы перадсвяточных прыгатаванняў застаецца па-за нашай увагай: чуванне, а часам і неназваная да канца туга. Чаго мы чакаем, чаго жадаем? Прадметам чування з’яўляецца прыход Збаўцы на зямлю, які перажываецца як напамін пра нараджэнне Божага Сына, а таксама Яго паўторны прыход у хвале ў канцы часоў. Абедзве гэтыя падзеі вельмі розныя. Першая ўжо адбылася, другая ж яшчэ наперадзе. Бэтлеемскае з’яўленне Пана адбылося “сярод начной цішыні”, і нямногія даведаліся аб ім. Паўторнаму ж з’яўленню Езуса будуць спадарожнічаць незвычайныя знакі на небе і на зямлі. Мы пачуем гук анёльскіх труб. Хрыстос прыйдзе ў хвале і ўсе людзі будуць удзельнікамі гэтага. Тым не менш, існуе тое, што з’яўляецца агульным для абедзвюх гэтых падзей. Божы Сын прыходзіць на зямлю, каб пасяліцца сярод людзей. Наш зямны дом становіцца Яго домам: Пан усяго стварэння прызнаў нас годнымі быць разам з Ім! Падчас першага прыходу Ён зрабіў зямлю сваім домам на 33 гады. Калі ж Ён зноў прыйдзе ў хвале, Ён зробіць яе нашым супольным домам на вякі! Таму ёсць чаго чакаць і аб чым тужыць.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  348

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.