ГРОДНА
Чацвер,
05 снежня 2024 года |
Дапамагчы тым, хто адышоў – выпамінкі
З цягам часу, калі св. Імшу пачалі адпраўляць непасрэдна за некаторых памерлых (ці жывых), дыптыхі замянілі ўспамінамі (“mementa”), якія ўжо не ўключалі імён усіх вернікаў, якіх успамінае Касцёл, а толькі імя аднаго ці некалькіх пазначаных. У сучаснай літургіі “mementa” захаваліся, напрыклад, у I эўхарыстычнай малітве (Рымскі Канон): перад кансэкрацыяй ксёндз пералічвае імёны жывых блізкіх людзей, затым заклікае святых, а пасля перамянення пералічвае імёны памерлых, за якіх моліцца, і зноў звяртаецца да святых.
Усё ж адмененая цырымонія чытання доўгіх спісаў памерлых захавалася, але, можна сказаць, была як бы адсунута ўбок св. Імшы (нп., на самы яе пачатак, як інтэнцыя св. Імшы).
Сённяшнія выпамінкі з’яўляюцца працягам старажытных дыптыхаў і маюць падобны сэнс. Яны з’яўляюцца выражэннем любові і еднасці ўсяго Касцёла: пілігрымуючага па зямлі і таго, які ўжо перайшоў мяжу смерці. Запісваючы імёны памерлых на памінальных картках, а затым чытаючы іх, мы выказваем надзею, што яны такім чынам упісваюцца ў Божую кнігу жыцця. Выпамінкі маюць вялікае значэнне, таму што яны, як у старажытнасці, так і сёння, звязаны з Эўхарыстыяй. У інтэнцыі памерлых, запісаных на памінальных картках, адпраўляецца св. Імша. †

Бог ведае ўсіх сваіх памерлых. Але для нас, людзей, важна памяць, сіла звычкі, шматвяковая традыцыя, звязаная з вычытваннем імён і прозвішчаў памерлых. Гэта патрэбна не памерлым, а жывым, якія ўдзельнічаюць у памінальных набажэнствах. Гэта не з’яўляецца выключна традыцыяй. Традыцыйны тут спосаб адпраўлення набажэнства. Важнай з’яўляецца малітва за памерлых, каб яны былі вызвалены ад грахоў і кары за іх. Гэта азначае вызваленне з чысца і ўваход у рай, у той стан жыцця, да якога імкнуцца ўсе вернікі.
Хтосьці некалі прыгожа сказаў, што запісваючы імёны нашых памерлых на картках і потым гучна іх чытаючы, мы выражаем веру, што яны запісаны ў Божай кнізе жыцця, а чуючы іх у касцёле, мы ўзгадваем, што яны надалей жывуць, хоць ужо інакш, чым мы.
Такім чынам, Касцёл заўсёды ўспамінае ў малітве памерлых, якія пры жыцці належалі да дадзе-най супольнасці, а таксама тых, вера якіх была вядома толькі Богу: “Памятай аб тых, хто адышоў з гэтага свету […], а таксама аб усіх тых, вера якіх была вядома толькі Табе” (I эўхарыстычная малітва). І менавіта тут у чарговы раз праяўляецца вызнанне веры Касцёла ў Божую міласэрнасць у адносінах да памерлых. Гэта яна можа выратаваць такога чалавека, які, на нашу думку, далёкі ад Божай любові, але для якога не закрыты шлях да вечнага жыцця ў “Нябеснай Айчыне”.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 27 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.