ГРОДНА
Субота,
12 кастрычніка
2024 года
 

Слова для Жыцця (21)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVI

    Успамін усіх памерлых вернікаў гаворыць нам аб тым, што толькі той, хто можа ўбачыць вялікую надзею ў смерці, можа жыць жыццём, поўным надзеі. Калі мы абмяжуем чалавека толькі яго гарызантальным вымярэннем, тым, што можна ўспрымаць эмпірычна, яго жыццё згубіць сваё глыбокае значэнне. Чалавек патрабуе вечнасці, бо кожная іншая надзея для яго вельмі кароткая і абмежаваная. Чалавека можна зразумець толькі калі ёсць Любоў, якая пераходзіць з любой ізаляцыі, нават смяротнай, у поўню, што пераўзыходзіць прастору і час. Чалавека можна зразумець у самым глыбокім яго сэнсе толькі тады, калі ёсць Бог. І мы ведаем, што Бог выйшаў з далечыні і стаў блізкім да нас, увайшоў у наша жыццё і сказаў: “Я – уваскрашэнне і жыццё; хто верыць у Мяне, калі нават і памрэ, будзе жыць; а кожны, хто верыць у Мяне, не памрэ ніколі”.

    Беларуская секцыя Radio Vaticano, 02.11.2011

 
 Кардынал Дональд Вюрл

    Новая евангелізацыя – гэта не праграма, а спосаб думаць, бачыць, дзейнічаць, гэта павелічальнае шкло, праз якое мы можам убачыць магчымасці, якія даюцца нам для таго, каб зноў прапаведаваць Евангелле, і якое дазваляе нам адкрыць, што Святы Дух працягвае дзейнічаць у Касцёле.
   

    Рускaя секцыя Radio Vaticano, 05.11.2011

 


  Абп Тадэвуш Кандрусевіч
   Вядома, што Хрыстос кліча столькі, колькі трэба. Аднак з іншага боку, трэба абудзіць маладых людзей, каб яны пачулі голас Езуса, які іх кліча. У гэтай справе Касцёл павінен быць больш актыўным, і гэта датычыць не толькі святароў ці кансэкраваных асоб, але ўсіх вернікаў, асабліва сям’яў.

    Падчас інтэрв’ю для беларускай секцыі Radio Vaticano, 04.11.2011

 


  Бп Станіслаў Стэфанэк
   У Езусе Хрысце мы адчуваем радасць велікоднай раніцы, у Яго ўваскрашэнні мы бачым перспектыву не толькі нашу, але і ўсіх памерлых. Гэта яна сягае да канчатковага дня, да паўторнага прыйсця Хрыста. Мы будзем з Панам. Гэтая навіна не толькі праводзіць нас праз могілкі з напоўненым на-дзеяй сэрцам і дапамагае нам перажыць смерць самых блізкіх, але яна ўдасканальвае нас для таго, каб мы былі здольныя падымаць дух усіх, каму пакуты і смерць скарацілі магчымасць адпаведнага бачання жыцця. Мы павінны суцяшаць адзін аднаго сведчаннем аб уваскрашэнні Хрыста. Гэтае вымярэнне, гэты погляд на наша жыццё надзяляе нас надзвычайнай эфектыўнасцю разважнага, мірнага і радаснага прыняцця нават самага цяжкага вопыту.
    Нашыя лямпы не пагаснуць ніколі, калі мы забяспечым сябе алеем знаходжання з уваскрослым Хрыстом. Тады мы заўсёды будзем з Панам.

    Паводле www.episkopat.pl, 06.11.2011

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  81

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.