ГРОДНА
Нядзеля,
06 кастрычніка
2024 года
 

Касцёл Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах

Парафіі і святыні

Дэканат Масты
Да 1940-х гг. паселішча мела назву Зэльвяны, а мясцовыя католікі хадзілі на набажэнствы ў касцёл св. Яна Хрысціцеля ў суседніх Мастах (цяпер – Масты Правыя). У пасляваенны час абедзве гэтыя святыні былі знішчаны, а вёска Зэльвяны і чыгуначная станцыя Масты сталі шматтысячным горадам Масты, цэнтрам аднаго з раёнаў Гродзенскай вобласці. У 1992 г. у Мастах была заснавана парафія, дзе з 21 верасня таго ж года ў часовай капліцы пачала адпраўляцца святая Імша.
   Будаўніцтва новага касцёла з чырвонай вонкавай цэглы ў неагатычным стылі пачалося 2 красавіка 1993 г. (аўтар праекта – гродзенскі архітэктар Штэрн). 28 мая 1993 г., на свята Унебаўшэсця Пана, гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч і арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяцілі вуглавы камень, які быў узяты з падмуркаў знакамітага Шэнштацкага санктуарыя. Сярод ахвярадаўцаў на будаўніцтва касцёла асабліва вылучылася сям’я Кораняў з в. Дубна – сп. Васіль і яго жонка Ганна, у гонар якіх у нартэксе касцёла была змешчана мемарыяльная пліта.
   З 1992 г. набажэнствы ў парафіі сталі штодзённымі.
Будаўніцтва святыні скончылася ў 2000 г. А 22 ліпеня таго ж года новы касцёл пад тытулам Маці Божай Тройчы Цудоўнай быў урачыста кансэкраваны тагачасным Апостальскім нунцыем у Беларусі Дамінікам Грушоўскім, гродзенскім біскупам Аляксандрам Кашкевічам і пінскім біскупам Казімірам Велікасельцам. Сёння ў парафіі працуюць сёстры з Шэнштацкага Інстытута Сясцёр Марыі, якія, дарэчы, працуюць і ў Гродне.
   Касцёл прамавугольны ў плане з пяціграннай апсідай, фланкаванай дзвюма невялікімі сакрыстыямі. Галоўны фасад святыні пазначаны стромкай пяціграннай вежай-званіцай, фланкаванай падобнымі да яе спічастымі пінаклямі. Аб’ём апсіды аддзелены ад малітоўнай залы шчытом, завершаным стромкай сігнатуркай. Галоўны аб’ём святыні накрыты двухсхільным бляшаным дахам, а трошкі ніжэйшая апсіда – вальмавым.
   Залавы інтэр’ер, перакрыты рабрыстымі бетоннымі плітамі, апсіда – плоскім маналітным перакрыццем. У галоўным алтары змешчаны тытульны абраз Маці Божай Тройчы Цудоўнай – копія абраза італьянскага мастака Л. Красіо 1893 г. Левы бакавы алтар прысвечаны св. Юзафу, правы – Божай Міласэрнасці. Над нартэксам зроблены арганныя хоры.
   Касцёльны ўчастак абнесены карункавай металічнай агароджай. Уваход пазначаны курданёрнай пляцоўкай з дзвюмa брамамі і бронзавай фігурай Пана Езуса, нясучага крыж (копія фігуры, змешчанай перад уваходам у гродзенскую катэдру), на пастаменце паміж імі. Справа ад касцёла, за агароджай, яшчэ захаваўся драўляны будынак часовай капліцы.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  87

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.