|
ГРОДНА
Серада,
13 мая 2026 года |
Падстаўка пад гарачае

Навошта выкідаць скрынкі ад тэхнікі, калі можна зрабіць з іх такія прыгожыя і функцыянальныя прадметы, як, напрыклад, падстаўка для кубка з гарачай гарбатай.Што спатрэбіцца?
- кардон
- нажніцы ці канцылярскі нож
- клей ПВА
- дэкаратыўная стужка
Як зрабіць?
1. Выражце з кардону некалькі палосак адной шырыні (калі на кардоне ёсць хвалі, то рэжце папярок іх, а не ўздоўж) і рознай даўжыні: адну палоску сярэдняй даўжыні, некалькі кароткіх і адну доўгую.
2.
Спачатку зрабіце цэнтральны элемент вырабу. Для гэтага шчыльна скруціце ў рулон палоску сярэдняй даўжыні, затым склейце рулон, сцісніце яго пальцамі і хвілінку патрымайце, каб выраб не расклеіўся.3. Паўтарыце гэта ж з кароткімі палоскамі. Скруціце столькі рулонаў з кардону, каб хапіла на ўсю акружнасць цэнтральнага элемента вырабу.
4. Прыклейце гэтыя элементы да цэнтральнага рулона.
5. Замацуйце сабраныя элементы доўгай палоскай, каб яны не расклеіліся.
6. Упрыгожце выраб дэкаратыўный стужкай.
| < Папярэдняя | Наступная > |
|---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 233 | |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.




