ГРОДНА
Аўторак,
23 ліпеня
2024 года
 

Мінулае, сучаснасць ці будучыня?

Дзіцячы куточак

Калісьці даўным-даўно за сінімі марамі,за высокімі гарамі сустрэліся тры мудраца. Пачалі яны спрачацца, што важней для чалавека: яго мінулае, сучаснасць ці будучыня.
    Першы мудрэц сказаў:
    – Маё мінулае робіць мяне тым, хто я ёсць. Я ўмею тое, чаму я навучыўся ў мінулым. Я не памыляюся болей, таму што я захоўваю ўспаміны пра тыя памылкі, якія некалі зрабіў. Я веру ў сябе, таму што ў мяне добра атрымоўваліся тыя справы, за якія я браўся раней. Мне падабаюцца людзі, з якімі мне раней было лёгка і прыемна. Я гляджу на вас цяпер, бачу вашыя ўсмешкі і чакаю, што вы мне будзеце пярэчыць, бо вы ўжо не адзін раз спрачаліся са мной, і я ўжо ведаю, што вы не пагодзіцеся з чым-небудзь.
– З гэтым немагчыма пагадзіцца, – сказаў другі мудрэц, – калі б ты меў рацыю, чалавек быў бы вымушаны сядзець, як павук, дзень за днём у павуцінні сваіх звычак і перакананняў. Таму я лічу, што чалавека стварае яго будучыня. Не важна, што я ведаю і ўмею цяпер. Я буду вучыцца таму, што спатрэбіцца мне ў будучыні. Маё ўяўленне пра тое, якім я жадаю стаць праз два гады, куды больш рэальнае, чым мае ўспаміны пра тое, якім я быў два гады таму, бо мае дзеянні залежаць цяпер не ад таго, якім я быў, а ад таго, якім я збіраюся стаць. Мне падабаюцца людзі, непадобныя да тых, каго я ведаў раней. – Вы зусім забыліся пра тое, – умяшаўся трэці мудрэц, – што мінулае і будучыня існуюць толькі ў нашых думках. Мінулага ўжо няма. Будучыні яшчэ няма. І незалежна ад таго, успамінаеце вы пра мінулае ці марыце пра будучыню, дзейнічаеце вы толькі ў сучаснасці. Толькі ў сучаснасці можна штосьці змяняць у сваім жыцці. Ні мінулае ж, ні будучыня нам не падуладны. Толькі ў сучаснасці можна быць шчаслівым, бо ўспаміны пра мінулае шчасце сумныя, чаканне будучага шчасця заўсёды выклікае трывогу ў сэрцы.
    Пакуль яны спрачаліся, прыляцеў прыгожы блакітны матылёк і сеў на нос першаму мудрацу, але ён на гэта зусім не звярнуў увагі, таму што быў прыгнечаны мінулым. Матылёк узняўся ў неба, пакружыў каля галінак дрэва, у цені якога сядзелі мудрацы, падляцеў да другога мудраца і сеў яму на плячо, але і гэты мудрэц нічога не заўважыў, бо быў захоплены марамі аб будучыні. А трэці мудрэц, які прызвычаіўся жыць у ладзе з сабой, увесь час назіраў за непрадказальным танцам блакітнага матылька, які непрыкметна дакрануўся да яго шчакі. І гэта было прыгожае імгненне, якое мог заўважыць толькі ён, таму што ён жыў тым, што адбываецца ў дадзены момант.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  162

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.