ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

XXХII нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус расказаў сваім вучням такую прыпавесць: “Валадарства Нябеснае будзе падобнае да дзесяці паннаў, якія, узяўшы свае светачы, выйшлі насустрач жаніху. Пяць з іх было неразумных, а пяць – мудрых.
   Неразумныя, узяўшы свае светачы, не ўзялі з сабою алею. Мудрыя ж разам са светачамі сваімі ўзялі алей у пасудзіны свае. Калі жаніх спазняўся, то задрамалі ўсе і паснулі.
    Але сярод ночы ўзняўся крык: “Вось жаніх, выходзьце яму насустрач”. Тады ўсталі ўсе панны гэтыя і прывялі ў парадак светачы свае. Неразумныя ж сказалі мудрым: “Дайце нам вашага алею, бо нашы светачы гаснуць”. А мудрыя адказалі: “Каб хапіла і вам, і нам, пайдзіце лепш да тых, хто прадае, і купіце сабе”.
    Калі ж пайшлі яны купляць, прыйшоў жаніх, і тыя, якія былі падрыхтаваныя, увайшлі з ім на вяселле, і зачыніліся дзверы. Пасля прыйшлі і астатнія панны ды кажуць: “Пане, пане, адчыні нам”. Ён жа сказаў ім у адказ: “Сапраўды кажу вам: не ведаю вас”.
    Таму чувайце, бо не ведаеце ні дня, ні гадзіны”.

Мц 25, 1-13


Скарб жаночай мудрасці
   Некаторыя экзегеты задумваюцца над банальнай, на першы погляд, дробяззю: чаму гэтая прыпавесць датычыць “паннаў”, а няма ў ёй юнакоў, якія паводле яўрэйскіх традыцый таксама мелі сваю ролю ў вясельных абрадах? Магчыма, у часы Езуса жаночае сэрца было больш уражлівае і адкрытае на Божыя справы? Са ўсёй пэўнасцю трэба адзначыць, што і калісьці, і сёння жанчына – гэта захавальніца сямейнага ачага. Гэта для яе Бог прызначыў ролю маці і ёй даверыў гэты найважнейшы, самы непасрэдны клопат аб новым жыцці. І, можа, таму нашы сённяшнія грамадскія і сямейныя клопаты датычаць ролі жанчыны і яе мудрасці, або таксама адсутнасці гэтай мудрасці. Такім чынам, давайце зробім усё, каб сярод нас было шмат “мудрых паннаў”, якія заўсёды маюць алей для светачаў, што рассейваюць цемру адсутнасці надзеі. Давайце маліцца аб мудрых жанчынах! А тады будуць і мудрыя мужчыны…

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.