ГРОДНА
Нядзеля,
13 кастрычніка
2024 года
 

З каталіцкага друку (19)

Прэса

“Прага сэрца. Аб духоўнай Камуніі” Кс. Лешак Смаліньскі, 10/2011
  
    Святы Дух ў чалавеку з’яўляецца прычынай духоўнага росту і набожных жаданняў.
    Прага еднасці з Богам таксама паходзіць ад Святога Духа, які ажыўляе ў нас звышнатуральнае жыццё, распачатае на хрышчэнні, і рэалізуецца праз Камунію жадання, якую яшчэ называюць духоўнай Камуніяй. Яна азначае саюз з прысутным у Эўхарыстыі Езусам Хрыстом, але не праз прыняцце Яго сакраментальным спосабам, а дзякуючы жаданню сэрца.
    Узнікненне практыкі духоўнай камуніі звязана з тым фактам, што радзей стала прымацца святая Камунія ў выглядзе Хлеба і Віна. У сярэднявеччы ўзнікла традыцыя прыступаць да св. Камуніі толькі на Вялікдзень, чаму спрыяла пастанова IV Латэранскага Сабору. Дзякуючы гэтаму ўмацоўвалася духоўная Камунія. Лічылася, што той, хто бачыў, той спажыў. Молячыся, вернікі прымалі св. Камунію – гэта адбывалася ў той момант, калі святар узносіў Гостыю ўгору, такім чынам паказваючы яе ўсім вернікам.
У час аднаўлення літургіі пасля ІІ Ватыканскага Сабору тэма духоўнай Камуніі не падымалася, таму яна была забыта. Да духоўнай Камуніі звярнуўся Ян Павел ІІ, найперш у лісце да Канферэнцыі Епіскапатаў ад 6 жніўня 1983 года, затым у энцыкліцы “Аб Эўхарыстыі ў жыцці Касцёла” (2003), у якой сцвярджаў: “[...] у Эўхарыстыі «у адрозненні ад кожнага іншага сакраманту, таямніца [Камуніі] настолькі дасканалая, што вядзе да вяршыні ўсялякіх даброт: гэта тут знаходзяць сваё заканчэнне любыя людскія жаданні, таму што тут мы атрымліваем Бога, а Бог уваходзіць у дасканалую еднасць з намі»”. Менавіта таму варта выхоўваць у душы сталае жаданне сакраманту Эўхарыстыі. Так нарадзілася практыка “духоўнай Камуніі”, якая паспяхова ўкаранялася ў Касцёле на працягу стагоддзяў і была рэкамендавана святымі настаўнікамі духоўнага жыцця.    
“Ружанец – малітва маладых” З кс. праф. Яраславам М. Паплаўскім размаўляла Ганна Артымяк дадатак «Пакаленне», 10/2011
   
    У Ружанцы можа лёгка сябе знайсці пабожная моладзь. А што рабіць з бунтуючай моладдзю, якая жыве ў свеце забаў? Кс. праф. Яраслаў М. Паплаўскі гаворыць, што нічога нельга рабіць праз сілу. Чалавек, які разумее, што такое малітва сама па сабе, з часам пераканаецца, што ў гэтым багацці Ружанец таксама можа быць асаблівай каштоўнасцю. Ружанец з’яўляецца крыніцай, якая можа дапамагчы маладому разгубленаму чалавеку, які жыве ў свеце хаосу, захаваць тое, што ў жыцці важна. Разнастайнасць форм гэтай малітвы (напрыклад, разважанні) можа служыць таму, каб пераканаць маладых людзей узяцца за ружанец. Таксама ўжо сам факт нашэння ружанца для многіх маладых людзей з’яўляецца асаблівым знакам і дае пачуццё бяспекі.
    Чаму Ружанец займае асаблівае месца сярод шматлікіх малітваў у Касцёле? Кс. Яраслаў гаворыць, што Маці Божая, аб’яўляючыся ў розных, часта вельмі цяжкіх для Касцёла сітуацыях, засяроджвалася перш за ўсё на закліку да ружанцовай малітвы і пакаяння, у шырокім яго разуменні. Гэта тая крыніца, якая дазваляе захаваць супакой у свеце, абараніць людзей ад вынішчэння і катастроф. У свядомасці многіх людзей Ружанец з’яўляецца своеасаблівай духоўнай зброяй.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  80

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.