ГРОДНА
Аўторак,
18 студзеня
2022 года
 

Ружанцовая Марыя – Каралева нашых сем’яў

З жыцця Касцёла

Сёння святы Ружанец – гэта адно з найбольш папулярных набажэнстваў у Касцёле. Ужо з 1671 года кастрычнік з’яўляецца спецыяльна прызначаным для гэтай цудоўнай малітвы месяцам. Ружанцовае набажэнства няспынна распаўсюджваецца па цэлым свеце. Амаль ва ўсіх парафіях існуюць колы Жывога Ружанца, у якія ўваходзяць як старэйшыя людзі, так і моладзь.
Бласлаўлёны Ян Павел II прысвя­ціў ружанцовай малітве цэлы апостальскі ліст. Папа сказаў: “Калі вы жадаеце на працягу некалькіх хвілін быць блізкімі сэрцу Папы, яднайцеся са мной у ружанцовай малітве, у якой я ўсіх вас даручаю Панне Марыі; мне хацелася б, каб вы таксама такім чынам даручалі мяне Ёй”.
    Ружанцовае набажэнства вельмі папулярна ў сем’ях. На самай справе, сёння гэта адна з найбольш распаўсюджаных малітваў маладых сем’яў.
Ірына з катэдральнай парафіі ў Гродне пра ролю Ружанца ў сваім жыцці гаворыць: “У мінулым годзе я сустрэла маладога чалавека. Будучы веруючай дзяўчынай, я хацела знайсці таго, з кім магла б годна будаваць сапраўды хрысціянскую сям’ю. Гэты хлопец ходзіць у касцёл кожную нядзелю, але ён мала вядомы сярод парафіяльнай моладзі. З таго часу, як я з ім пазнаёмілася, маё жыццё змянілася. Ён прызвычаіў мяне штодзённа адгаворваць Ружанец. Марыя з’яўляецца Каралевай нашых сем’яў”.
    Марыя – гэта таксама Апякунка няпоўных сем’яў. Алена з мінскай архікатэдральнай парафіі некалькі гадоў таму засталася без мужа. Цяпер яна адна выхоўвае шасцігадовага сына Віктара, з якім кожны вечар моліцца на ружанцы. Вось, што яна гаворыць: “Мы становімся перад маленькім алтарыкам у спальні, каб разам адгаварыць Ружанец. Запальваем свечкі і адгаворваем адну частку Ружанца. Часам, калі я вельмі змучаная, я гавару сыну, што сёння мы прапусцім малітву, а ён усё роўна цягне мяне да алтарыка. Сапраўды, Марыя апекуецца нашай сям’ёй і заўсёды нам дапамагае. Свайго сына я таксама выпрасіла ў Яе і вельмі шчаслівая”.
    Бласлаўлёны Ян Павел II сказаў: “Сям’я бярэ свой пачатак у любові”. Сапраўды, Марыя, Маці Божая, Маці Любові заўсёды апекуецца сем’ямі, якія шукаюць любові. Ружанец з’яўляецца “прыгожым вянком з лілей і руж”, і кожны, хто прыносіць гэты вянок да ног Марыі, будзе выслуханы.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  348

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.