ГРОДНА
Аўторак,
18 студзеня
2022 года
 

Чаму мы адчуваем страх перад споведдзю?

Задай пытанне

Давайце спачатку задумаемся, адкуль бярэцца гэты неспакой ці страх перад споведдзю. Часцей за ўсё, ідучы да споведзі, мы думаем пра спавядальніка або пра зроблены грэх. Нам здаецца, што спавядальнік, якога мы вельмі добра ведаем, раскрытыкуе нас, будзе лаяцца, абурыцца нашым грахом або ўвогуле перастане нас паважаць, як дагэтуль.
Менавіта ў гэты момант мы вельмі памыляемся. Калі мы грашым, то не адчуваем страху перад Богам. Чаму, у такім выпадку, страх перад чалавекам павінен нам закрыць шлях да сустрэчы з Богам? Трэба памятаць, што падчас споведзі мы звяртаемся да Езуса. Езус, які вельмі любіць усіх людзей, ніколі нас не асудзіць, не выкпіць і не высмее. Святар не глядзіць на чалавека праз прызму яго грахоў. Мы размаўляем са спавядальнікам так, быццам бы размаўлялі з самім Езусам. Святар – гэта толькі прылада ў руках Бога. Акрамя таго, мы павінны памятаць, што Бог ведае ўсе нашыя грахі. Споведзь не баліць, яна лечыць нашу душу. Мы павінны сканцэнтраваць усе нашы пачуцці не на страху перад споведдзю, а на жалю за грахі і на навяртанні. Для Бога важней за ўсё наша збаўленне.
Мы павінны памятаць, што спавядальнік павінен захоўваць таямніцу споведзі. Ні пры якіх абставінах ён не мае права раскрыць нашы грахі, нават пад страхам смерці. Ён таксама не мае права размаўляць з намі пра нашы грахі па-за споведдзю ці ўскосна даць зразумець, аб чым мы падчас яе размаўлялі.
Перад споведдзю мы можам памаліцца Святому Духу, просячы Яго аб неабходных дарах, асабліва тым, які нам больш за ўсё неабходны – дары адвагі. Усё ж такі найважнейшая прычына, па якой мы прыступаем да споведзі – гэта прага таго, каб Езус захацеў прабачыць нам, вылечыць і прытуліць да свайго Сэрца.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  348

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.