ГРОДНА
Пятніца,
13 верасня 2024 года |
20 год Гродзенскай дыяцэзіі (15)
2001 год
2 снежня - Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў капліцу св. Барбары на старых могілках у парафіі Ліда-Фара.
4 снежня - Кс. абп Іван Юрковіч, апостальскі нунцый у Мінску, упершыню наведаў нашу дыяцэзію.
6 снежня - Адышоў да Бога кс. пралат Алойзы Тамковіч. †

2002 год
7 красавіка - Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў абраз Езуса Міласэрнага ў гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці на Вішняўцы.
14 красавіка - Сястра Юстына ў прысутнасці кс. б-па Аляксандра Кашкевіча склала ўрачыстыя вечныя шлюбы ў манаскай супольнасці сясцёр бернардзінак. На ўрачыстасці прысутнічаў таксама кс. бп Антоні Дыдыч, драгічынскі біскуп.
18–29 красавіка - Кс. бп Антоні Дзям’янка наведаў дэканат Астравец.
3–5 мая - У Лідзе адбылася штогадовая сустрэча моладзі гродзенскай дыяцэзіі. Яе дэвізам былі словы: “Вы – соль зямлі. (...) Вы – святло свету” (Мц 5, 13).
11 мая - Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў у Лідзе фундамент святыні, якую будуюць айцы піяры. Падчас урачыстасці адбыліся вечныя шлюбы двух новых айцоў піяраў: Віктара Цеслёўскага (пар. Рагозніца) і Віталія Цыбульскага (пар. Шчучын).
12 мая - У Шчучыне кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні двум дыяканам з манаскай супольнасці айцоў піяраў: Андрэю Агелю і Віталію Серку, а Віталію Цыбульскаму – пасвячэнні дыяканату.
13 мая - У гродзенскай турме ўпершыню была адпраўлена святая Імша. Літургію ўзначаліў кс. бп Антоні Дзям’янка. У ёй прынялі ўдзел каля 40 вязняў з гаспадарчай абслугі.
19 мая - Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў воранаўскую парафіяльную святыню апостала Юды Тадэвуша і Божай Міласэрнасці.
24 мая - Кс. бп Аляксандр Кашкевіч у парафіі Ліпнішкі асвяціў новую капліцу Узвышэння Святога Крыжа.
25 мая - У гродзенскай катэдральнай базіліцы сакрамант святарства прыняў дыякан Андрэй Бурак (пар. Ліда-Фара).
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 109 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.