ГРОДНА
Нядзеля,
19 студзеня 2025 года |
Калі ўсе перастануць вучыцца
Прыйшоў Янак са школы засмучаны і думае:
– Ізноў гэтыя ўрокі рабіць трэба! Паўдня ў школе трэба вучыцца, а потым яшчэ і дома дарослыя пагуляць спакойна не даюць. І хто наогул гэтыя школы прыдумаў, лепш бы іх на свеце не было. Вось калі б бацькі самі не вучыліся ў школе, то яны, напэўна, і дзяцей сваіх вучыцца не прымушалі б.
– Вось было б добра, – марыў хлопчык, – калі б дарослыя самі ўсё жыццё не вучыліся і наогул не ведалі нават, што такое школа. Цэлы дзень гуляй сабе, весяліся, адпачывай, і ніякай вучобы.
І раптам усё навокал пацямнела, галава ў Янка закружылася…
Паглядзеў ён вакол сябе – і ледзь не ахнуў ад здзіўлення. Падручнікі і сшыткі – усё гэта кудысьці знікла, а ў пакоі засталіся адны толькі цацкі. Янак зірнуў у акно і ад радасці ажно заскакаў: там, дзе сёння з раніцы стаяла школа, зараз толькі дрэвы раслі.
– Няўжо мая мара спраўдзілася?! – падумаў Янак. Выглянуў ён за дзверы, а там тата, мама, бабуля і дзядуля гамоняць. Тата набраў цэлыя кішэні яго машынак, дзядуля знайшоў рагатку, а мама з бабуляй узялі мячык, і праз хвіліну ўсе пабеглі гуляць у двор. †

Выбег Янак услед за бацькамі і не паверыў сваім вачам. У двары цэлы натоўп дарослых гуляе, коўзаецца, носіцца.
Янак са сваімі прыяцелямі-аднакласнікамі пабег гуляць у пясочніцу. А там таты пяском кідаюцца, машынак не даюць і кажуць, што ім і так месца ў пясочніцы мала. Вырашыў Янак з мамамі ў даганялкі пагуляць, а яны дзяцей у сваю гульню не прымаюць. Што рабіць, чым заняцца? На дрэва не залезеш – там усюды дзядулі ўсе месцы пазаймалі. У мяч не пагуляеш – усе мячы бабулі сабе забралі. Увесь двор дарослыя занялі!
Да самага вечара Янак быў на вуліцы, але дарослыя дахаты не збіраліся. Нарэшце, прагаладаўшыся, Янак падышоў да бабулі і папрасіў яго накарміць. Бабуля зляпіла тры піражкі з травы і мокрага пяску і сказала:
– На, Яначак, паеш. Праўда, гэта несапраўдныя піражкі, я сапраўдных пячы не ўмею.
– Ну, наогул ужо бабуля загулялася, – падумаў Янак. – Няўжо яна ўсё забылася і не ведае, чым трэба карміць дзяцей? Пабег хлопчык да мамы і стаў яе прасіць даць яму грошай на булачку. Але ў мамы не было грошай, бо яна толькі гуляла.
Пайшоў Янак галодны дахаты, а за ім навыперадкі дарослыя ўварваліся. Носяцца з крыкамі па пакоях, а Янка ў гульню не прымаюць, бо ён правіл не ведае. Сядзіць Янак на кухні і думае:
– Калі ж яны нагуляюцца, хоць бы хто-небудзь з іх не пра гульню, а пра галоднае дзіця падумаў.
Калі стала зусім позна, Янак захацеў спаць. Але хіба заснеш? Дзядуля з татам вырашылі ў вайну пагуляць – то дзядуля з аўтаматам пад ложкам схаваецца, то тата ў пакой са стрэльбай уварвецца.
Засынае паволі Янак і ледзь не плача, марыць ужо пра тое, каб усё на свае месцы вярнулася. Прыдрамаў хлопчык і не заўважыў, як з ложка зваліўся. Расплюшчыў вочы, падняўся з падлогі і не можа нічога зразумець: побач з ім на канапе падручнік па матэматыцы і ранец са сшыткамі валяюцца, а за акном па-ранейшаму школа стаіць.
– Так гэта быў усяго толькі сон, – узрадаваўся Янак. – Як жа гэта добра, што людзі школы прыдумалі і што ўсе вучыцца павінны, каб стаць разумнымі татамі і мамамі! Тады хоць і апрануты, і накормлены будзеш. А з неразумнымі людзьмі доўга не пражывеш.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 347 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.