ГРОДНА
Субота,
15 лютага 2025 года |
Слова для Жыцця (16)

Дарагія сябры! Сустрэча ў Мадры-дзе была цудоўным сведчаннем веры для Іспаніі і ўсяго свету. Для шматлікіх маладых людзей з розных куткоў зямлі форум стаў своеасаблівай магчымасцю разам паразважаць, паразмаўляць, абмяняцца пазітыўным вопытам і, перш за ўсё, памаліцца і аднавіць свае сілы, каб укараняць сваё жыццё ў Хрысце, верным Сябру. Я ўпэўнены, што Вы вярнуліся ў свае дамы з моцнай упэўненасцю быць рошчынай для Вашых асяроддзяў, з жаданнем быць носьбітамі надзеі, якая нараджаецца з веры. Са свайго боку, я буду працягваць падтрымліваць Вас малітвай, каб Вы заставаліся заўсёды вернымі ўзятым на сябе абавязкам.
Падчас агульнай аўдыенцыі, 24.08.2011 †

Kасцёл, асабліва калі ён цэлебруе Боскія таямніцы, прызнае і паказвае рэальнасць, якая не можа быць абмежавана толькі зямнымі і арганізацыйнымі аспектамі. У іх павінна адлюстроўвацца тое, што асновай і сэрцам супольнасці з’яўляецца прызнанне межаў абраду, бо літургія здзяйсняецца не чалавекам, а Богам праз Яго цудоўную і бескарыслівую ласку… Літургія выражае абсалютную першаснасць Бога і паказвае, што Ён заўсёды побач з намі, таму што на пачатку хрысціянскага быцця стаяць не этыка ці вялікая ідэя, а сустрэча з Асобай, якая дае жыццё і новыя гарызонты, а разам з тым – накірунак… У такім сэнсе Бог – гэта вялікі Выхаваўца свайго народа, любячы, мудры, нястомны Настаўнік, які дзейнічае праз літургію, справу Бога ў сённяшнім Касцёле.
Паволе беларускай секцыі Radio vaticano, 23.08.2011

Маці – гэта таксама тая, якая абараняе жыццё. Маці павінна абараняць жыццё. У адваротным выпадку яна не з’яўляецца сапраўднай маці. Калі ў грамадстве фарміруецца пункт погляду, які пярэчыць святасці кожнага жыцця як дару ад Бога, і такі пункт погляду прымаецца намі незалежна ад таго, хто яго абвяшчае, тады існуе пагроза ўжо не толькі аднаму жыццю, а цэламу народу. Звыш пяцідзесяці гадоў таму кардынал Вышынскі перасцерагаў нас, што калі мы не будзем шанаваць і любіць жыццё, можа прыйсці час, калі ў нас будзе мала дзяцей. Гэта адбываецца на нашых вачах.
Фрагмент казання, Пекары Сілезскія, 21 жніўня 2011 г.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 320 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.