ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

XXIII нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус сказаў сваім вучням: «Калі зграшыць супраць цябе брат твой, пайдзі і дакары яго сам-насам. Калі паслухаецца цябе, то ты здабыў брата свайго. Калі ж не паслухаецца, вазьмі з сабою яшчэ аднаго ці двух, каб вуснамі двух ці трох сведкаў пацвердзілася ўсялякае слова. Калі ж не паслухаецца іх, скажы Касцёлу. А калі і Касцёла не паслухаецца, то няхай ён будзе для цябе як язычнік і мытнік. Сапраўды кажу вам: «Што вы звяжаце на зямлі, тое будзе звязана ў небе, і што развяжаце на зямлі, тое будзе развязана ў небе».
    Сапраўды таксама кажу вам, што, калі б двое з вас на зямлі згодна прасілі б нейкай рэчы, то станецца ім ад Айца Майго, які ў нябёсах. Бо, дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх».

Мц 18, 15-20


Зла не цярпець! Чалавека паважаць!
   Божы Сын, становячыся чалавекам, спалучыў у сабе дзве рэчаіснасці, якія цалкам не пасуюць адна да другой: дасканаласць спрадвечнага Бога і мізэрнасць чалавека, абмежаванага грахом і часам. Ён стаў Чалавекам, каб даць нам шанец дасягнуць дасканаласці. Гэты наш шанец – гэта таксама вельмі выразна сфармуляванае Езусам патрабаванне: “Будзьце ж і вы дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш нябесны”. Заклік да святасці не азначае адарвання ад рэальнасці: мы ўсе маем пэўныя заганы, кожны чалавек памыляецца. Цвёрда ступаючы па зямлі, Пан Езус дае падказкі для братэрскай падтрымкі, для таго, каб паставіць перашкоду граху і захаваць павагу да таго, хто памыляецца. У гэтым рэцэпце ёсць таксама разважлівасць у трактаванні зла: устрымацца ад непатрэбнай “рэкламы”, ад надання граху непатрэбнай агалоскі. На жаль, ужо па сваёй сутнасці зло больш крыклівае, чым дабро. А адным з найбольш балючых яго вынікаў з’яўляецца канфлікт паміж людзьмі. Магчыма, менавіта таму Пан Езус падказвае нам супольную малітву як эфектыўны спосаб будаўніцтва згоды і супольнага будаўніцтва дабра.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.