ГРОДНА
Серада,
26 сакавіка 2025 года |
Новыя старонкі з жыцця гродзенскай дыяцэзіі: новы касцёл

На пачатку снежня 1997 года адбылося першае спатканне парафіян, на якім было вырашана распачаць будаўніцтва новага касцёла, таму што на пачатку 70-х гадоў парафіяльная святыня св. Юрыя была разбурана. Быў выбраны парафіяльны камітэт, і распачаліся арганізацыйныя працы. Старшынёй камітэта абралі Фелікса Мараўскага. Душпастырам парафіі ў той час быў кс. Уладзіслаў Гжэгорэк. Пра будаўніцтва касцёла даведаўся Юліян Стоцкі, жыхар Ольштына (Польшча). Ён прыехаў у Беліцу і прыняў актыўны ўдзел у будаўніцтве, таму што касцёл павінен быў стаць на зямлі, дзе знаходзіўся дом, у якім некалі жылі яго бацькі. Праект касцёла і навакольнай тэрыторыі з’яўляецца заслугай менавіта Юліяна Стоцкага, які, на жаль, ужо адышоў у вечнасць.†

Урачыстую св. Імшу ў дзень асвячэння святыні пастыр дыяцэзіі ахвяраваў у інтэнцыі вернікаў Беліцы і іх душпастыра. У пастырскім слове ксёндз біскуп адзначыў, што гэта вельмі важная хвіліна жыцця нашай маладой дыяцэзіі. “Святыня, – гаварыў кс. бп Аляксандр, – з’яўляецца сведчаннем таго, што тут жывуць людзі, якія любяць Бога”. З Божым словам да сабраных вернікаў звярнуўся кс. Раман Катлімоўскі. Казнадзей адзначыў, што кожны з нас – гэта жывая святыня, жывы касцёл, фундаментам якога з’яўляецца сам Хрыстос. Эўхарыстычную літургію ўпрыгожыў хор “Паланэз” з Мінска.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 281 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.