ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

24 ліпеня 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Пятру Кубелю з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка, шчодрых Божых дароў, а таксама здароўя, радасці і сілы ў штодзённай працы на карысць Богу і людзям.
Парафіяне з Каробчыц
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Уладзіміру Гуляю, Вінцэнту Лісоўскаму і Віктару Субелю – з нагоды Імянін жадаем добрага здароўя, шмат сіл у рэалізацыі Божых планаў, штодзённай апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрага плёну на Божай ніве.
Члены Апостальскай дапамогі чысцовым душам
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Віктару Велівісу ў дзень Імянін перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: моцнага здароўя, Божай радасці, бясконцага запалу ў працы, шмат сіл для пераадолення цяжкасцей, моцнай веры, якой Вы кожны дзень дзеліцеся з намі, нязгаснай надзеі і сапраўднай Божай любові. Няхай Маці Божая Тракельская апекуецца Вамі кожны дзень і дапамагае весці нас да Яе Сына, Езуса Хрыста.
Вернікі з Грандзіч
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу пробашчу Віктару Велівісу з нагоды Імянін перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, стойкасці, цярплівасці ў святарскай працы, добрых людзей навокал і ўсіх Божых ласкаў. Дзякуем Вам за абвяшчэнне Божага слова. Бог Цябе паклікаў да ўзнёслага стану, Каб Ты годна ажыццяўляў памяць Яго Пакуты. Няхай Бог Найвышэйшы жыццё засцерагае, А Маці Найсвяцейшая Цябе бласлаўляе.
Парафіяне з Путрышак
◊◊◊
Любімым бацькам Рамуальду і Алене Рожкам з нагоды 40-й гадавіны заключэння сакраманту сужэнства перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя, радасці, доўгіх гадоў жыцця, апекі Маці Божай, а таксама Божага бласлаўлення на далейшыя гады сумеснага жыцця. Дзякуем Вам за выхаванне, добрае сэрца, выдатны прыклад любові і ўзаемнай павагі.
З малітвай Ганна і Вераніка, сыны Ян, Віктар і Пётр з сем’ямі
◊◊◊
Любімым Алене і Рамуальду з нагоды 40-годдзя заключэння сакраманту сужэнства перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: шмат здароўя, шчасця, апекі Маці Божай Адэльскай і св. Антонія, а таксама ўсяго найлепшага. Сястра Геня з сям’ёй
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Андрэю Лысаму ў Дзень нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, Божага бласлаўлення, стойкасці ў душпастырскай працы, апекі Маці Божай, дароў Святога Духа, шмат радасных хвілін на цяжкім, але найпрыгажэйшым шляху, які Пан Бог выбраў для Вас. Няхай Святы Дух пранікне ў глыбіню сэрца і прынясе радасць, суцяшэнне і напоўненыя Яго дарамі дні. Дзякуем за распаленае полымя веры, малітвы і адданне сябе служэнню Богу і людзям.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранён
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу пробашчу Чэславу Паўлюкевічу з нагоды Імянін жадаем поспехаў і дабра, рэалізацыі ўсіх высакародных планаў і намераў, каб заўсёды было шмат гарачых сэрцаў, якія прыбліжаюць Хрыста нашым бліжнім і паважаюць чалавечую годнасць. Жадаем Вам, каб рытм Вашага сэрца біў рытмам любові Сэрца Езуса, каб Ваша сэрца пашырылася і адкрылася на бязмерную любоў Бога. Будзьце для нас прыкладам, адорвайце міласэрнасцю і прабачэннем, якое ідзе ад Бога.
З хрысціянскім прывітаннем і надзеяй на святарскае бласлаўленне парафіяне з Росі
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Андрэю Лысаму з нагоды Дня нараджэння жадаем здароўя і сталай апекі Маці Божай. Дзякуем за адданую працу ў нашай парафіі. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя ніколі Вас не пакідае.
Парафіяне з вёскі Сураж і сям’я Гайдзіс
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: шмат здароўя, доўгіх гадоў жыцця, стойкасці ў душпастырскай працы, апекі Найсвяцейшай Маці і св. Антонія на далейшыя гады жыцця. Дарагі наш Пробашч! Ваш Дзень нараджэння, Які толькі раз у год, Няхай будзе шчаслівы І поўны прыгажосці. Мы са свайго боку Перасылаем пажаданні, Каб ажыццяўляліся Усе Вашыя жаданні.
Удзячныя парафіяне з Адэльска
◊◊◊
Дарагой сястры Клары Вальчык з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя і радасці на кожны дзень. Няхай добры Бог асвяціць сваёй ласкай Ваш зямны шлях і адорыць добрым здароўем.
З малітвай і павагай удзячныя Аліцыя, Віталій і сям’я Воранавых са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Субелю з нагоды 14-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў і Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні добрага здароўя, душэўнага супакою, сілы, добрых і сардэчных людзей навокал, шчодрага плёну на Божай ніве. Няхай добры Бог асвячае Вас сваёй ласкай і адорвае моцным здароўем у штодзённай службе Богу і людзям.
Члены Апостальскай дапамогі чысцовым душам і верныя парафіяне з Сурвілішак

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.