ГРОДНА
Аўторак,
03 снежня 2024 года |
Як Прыгажосць пакрыўдзілася на Шашка
У глыбокай нары пасярод лесу жыў Шашок – маленькі чорненькі звярок. Увесь час ён быў брудны, не чысціў сваю поўсць, цягнуў у нару ўсялякае смецце з лесу, а прама ў нары раскідваў рэшткі ежы. Ад Шашка стала так непрыемна пахнуць, што звяры разбягаліся ад яго ў розныя бакі, а прахо-дзячы ля нары, закрывалі насы і адмахваліся ад мух. Толькі Шашок не заўважаў нічога асаблівага, таму што прывык так жыць.
Аднойчы Прыгажосць, якая спала ў сэрцы Шашка, прачнулася, не вытрымаўшы такога агіднага паху. Яна пакрыўдзілася на Шашка і пакінула яго, калі той спаў. Тут жа Шашок стаў мітусіцца ў сне і моршчыцца. Як толькі ўзышло сонейка, ён прачнуўся, выглянуў з нары і вельмі здзівіўся. Раней сонца і лес яму падабаліся, ён лічыў іх прыгожымі, а зараз і сонца, і лес, і рэчка сталі нейкімі агіднымі. Сонца сляпіла вочы промнямі, лес моцна шумеў, а рэчка са сваёй халоднай вадой нібы жадала, каб у Шашка забалела горла. Лясныя жыхары сталі здавацца яму нейкімі нядобрымі і брыдкімі, а ежа была чамусьці нясмачнай. †

Цэлы дзень хадзіў Шашок незадаволены, таму што не заўважаў вакол сябе нічога прыгожага. Уначы яму прысніўся дрэнны сон, а раніцай ён ізноў сустрэўся з непрыгожымі сябрамі, сонцам, лесам і рэчкай. Так працягвалася цэлы месяц.
- Гэта лес вінаваты, ён шуміць па начах і пужае ўсе мае прыгожыя сны, - падумаў, прачнуўшыся раніцай, Шашок і вырашыў адправіцца на пошукі ціхага і спакойнага лесу.
Ідзе Шашок і глядзіць, калі пачнецца спакойны лес, які не будзе шумець дрэвамі. Доўга ішоў ён у пошуках ціхага лесу, але раптам на яго шляху сустрэўся пень старога дрэва. Звярок зачапіўся за яго і ўпаў, балюча стукнуўшыся аб зямлю. І раптам Шашок убачыў, што з яго цела выкацілася штосьці маленькае, чорнае і касматае. Істота тут жа падскочыла да Шашка і запішчала:
- Пусці мяне да сябе. У цябе ў сэрцы цёпла і цёмна, а тут пякучае сонца і шумны лес.
- А ты хто? - спытаў Шашок.
- Я Пракуда, - сказала істота. Ты са мной ужо даўно сябруеш і корміш мяне.
- Я цябе кармлю? - здзівіўся Шашок.
- Так, вядома. Мы, Пракуды, расцём з кожнай непрыгожай думкай і ўчынкам, а калі вырастаем, можам запоўніць сабой усё сэрца, і ў ім ужо не застаецца месца для Прыгажосці.
- Так гэта значыць, з-за цябе я перастаў заўважаць вакол сябе Прыгажосць?
Спачатку Шашку нават захацелася ўкусіць Пракуду, але ён не стаў гэтага рабіць, а пусціўся наўцёкі і хутка схаваўся ў лесе. Пакуль Шашок бег назад, да сваёй нары, ён увесь час успамінаў, што здараецца ад нядобрых думак і ўчынкаў. Зараз ён ведаў, адкуль з’явіліся ўсе яго непрыемнасці, і вырашыў вярнуць Прыгажосць у сваё сэрца.
Ніхто не ведае, знайшоў Шашок сваю Прыгажосць ці не, але праз некаторы час ён моцна змяніўся. Цяпер ён заўсёды ходзіць чысты, падтрымлівае чысціню ў сваёй нары і любіць грэцца на сонейку, любуючыся гукамі і фарбамі роднага лесу.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 29 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.