ГРОДНА
Субота,
05 кастрычніка
2024 года
 

ПАМЁР КАРДЫНАЛ КАЗІМІР СВЁНТЭК

З жыцця Касцёла

Кардынал Казімір Свёнтэк21 ліпеня а 9-й раніцы адышоў па ўзнагароду да Бога Яго Эмінэнцыя Ксёндз Кардынал Казімір Свёнтэк – ахвярны святар, чалавек глыбокай, непахіснай веры.
У гродзенскай катэдры выстаўлена кніга спачуванняў, у якой можна пакінуць свае запісы.
Пахавальная цырымонія адбудзецца 25 ліпеня ў 12.00 у пінскай катэдры.
Кардынал Казімір Свёнтэк нарадзіўся ў 1914 годзе ў Эстоніі, у горадзе Валк. Ахрышчаны ў Рызе. Калі яму было 3 гады, усю сям’ю саслалі ў Сібір. Пасля вяртання адтуль, у 1933 г., паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Пінску. 8 красавіка 1939 г. прыняў святарскае пасвячэнне і быў накіраваны на працу ў Пружанах. У выніку рэлігійнага пераследу быў арыштаваны і прыгавораны да смерці. Выканаць прысуд перашкодзіла нямецка-савецкая вайна. Аднак у 1944 г. малады святар зноўку быў арыштаваны і прыгавораны да 10 гадоў лагера, дзе цяжка працаваў – спачатку ў Сібіры, а потым на Северным Полюсе, у Інце каля Варкуты. У 1954 г., пасля вызвалення, вярнуўся ў Пінск.
У 1994 г. Святы Айцец Ян Павел II надаў яму годнасць кардынала – гэта быў першы кардынал за ўсю гісторыю каталіцызму ў Беларусі.
У 1999 г. кардынал Казімір Свёнтэк быў абраны першым старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
27 верасня 2004 г. папа Ян Павел II уручыў кардыналу Казіміру Свёнтэку ўзнагароду Fidei testis (Сведка веры), прызначаную яму Інстытутам Паўла VI у італьянскім горадзе Брэшты.
14 чэрвеня 2006 г. Святы Айцец Бенедыкт XVI прыняў просьбу аб звальненні з пастырскага кіраўніцтва Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіяй Яго Эмінэнцыі Кардынала Казіміра Свёнтэка.
Рэдакцыя газеты “Слова Жыцця” і вернікі Гродзенскай дыяцэзіі глыбока смуткуюць у сувязі з адыходам нязломнага, адданага і вернага свайму пакліканню Ксяндза Кардынала і запэўніваюць аб сваёй малітве.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  88

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.