ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Сустрэча з Хрыстом, вялікая Рыба і шаленства Лядніцы

На шляху да святасці

4 чэрвеня, падчас XV Сустрэчы моладзі “Лядніца 2000”, я атрымала ключы ад Неба з цытатамі: “Адчыніце дзверы Хрысту” (Ян Павел II) і “Дам табе ключы Валадарства Нябеснага” (Мц 16, 19). У мяне ўжо ёсць гэты найважнейшы ключ, застаецца толькі жыць так, каб потым мець нагоду яго выкарыстаць…
А цяпер пра тое, як было ў гэтым годзе, або аб Лядніцы’2011.
   Выключнасць гэтай сустрэчы грунтавалася на дзвюх рэчах: па-першае, гэта была ўжо XV сустрэча, а па-другое, і гэта найважнейшае, яна была прысвечана нашаму Вялікаму Папу – Яну Паўлу II. 80 тысяч пілігрымаў прыбыло на Лядніцкія палі, каб аб’яднаццца пад дэвізам “Ян Павел II – важна святасць!”
   Праведзены разам час быў вельмі разнастайным. Але аб усім па парадку.
Афіцыйную частку сустрэчы пачаў Прымас Польшчы арцыбіскуп Юзаф Кавальчук, які ў суправаджэнні ўланаў уехаў на Палі брычкай. Сярод важных гасцей быў Прымас Чэхіі арцыбіскуп Дука. Гэта менавіта цераз яго пасрэдніцтва мы аднавілі абяцанне хросту. Гэта была велічная хвіліна: на месцы хросту Польшчы ізноў знаходзіцца чэшскі біскуп, як некалі св. Войцех, рэліквіі якога былі з намі. На знак хросту кожны ўдзельнік сустрэчы абмыў сабе твар, паўтараючы, што ахрышчаны ў Імя Айца і Сына, і Святога Духа.
   У 20.15 адбылася св. Імша, якую цэлебраваў арцыбіскуп Кавальчык, а разам з ім – больш за 2000 святароў. Святая Імша сімвалічна закончылася скіраваннем у Замбію, Перу і Уганду маладых місіянераў. Яны былі жывым прыкладам таго, што для дабра іншай асобы можна зрабіць вельмі многа, дастаткова толькі хацець. А пасля апоўначы са скіраваных да нас слоў: “Ці любіш?”, “Ці любіш мяне?”, “Ці любіш мяне больш?” - мы пачалі адарацыю Найсвяцейшага Сакраманту. Да Рыбы падыходзілі працэсіяй: спачатку дэлегацыі гарадоў з ключамі, потым неслі крыж і свечку з першай Лядніцы, а таксама свечку з VI Сусветных дзён моладзі ў Чанстахове (1991 г.). Падчас спеву “Баркі” Шляхам III тысячагоддзя прайшлі харцэры, якія адзначаюць 100-годдзе сваёй службы, а таксама іншыя групы і дэлегацыі.
   Некалькі разоў над намі пралятаў верталёт JP2, той самы, з борта якога бл. Ян Павел II прамаўляў да лядніцкай моладзі ў 1997 г.
   Галоўным матывам нашай сустрэчы былі пасланні, з якімі Папа Паляк звяртаўся да маладых у Лядніцы ў 1997 – 2004 гг. Мы слухалі чарговыя прамовы, кожнае слова праймала нашы сэрцы…
   На славутых Лядніцкіх палях было шмат вяселля. Водгукам Чэмпіянату Еўропы па футболе, які ў наступным годзе арганізуе Польшча, былі “Еўрамячы”. Іншым спартыўным элементам быў VII Лядніцкі марафон, у якім прыняло ўдзел больш за 100 чалавек. Бегуны стартавалі з Познані апоўдні і на працягу шасці гадзін пераадолелі 46 кіла­метраў. Было таксама шмат танцаў, спеваў і скокаў.
   Не менш важным момантам было блаславенне прысутных на сустрэчы пар нарачоных, а таксама ўручэнне ўзнагарод: для самых здольных Таварыства “Лядніца 2000” падрыхтавала спецыяльныя стыпендыі за добрыя вынікі ў навуцы, спорце і мастацтве.
   Вельмі хвалюючай была хвіліна, калі а. Ян Гура, які ўзначальвае сустрэчы ў Лядніцы, нагадаў, як Святы Айцец Ян Павел II пасля прыбыцця ў Польшчу пацалаваў зямлю, і папрасіў нас зрабіць тое ж самае. Гэта быў вельмі хвалюючы момант: маладыя схіляюць свае калені, каб падзякаваць гэтай зямлі і пацалаваць яе з усёй любоўю!
   На заканчэнне сустрэчы ў гонар Святога Айца бл. Яна Паўла II адбыўся канцэрт, а пасля яго заканчэння мы прайшлі праз Браму-Рыбу, каб пацвердзіць наш выбар Хрыста. Гэты сімвалічны выбар Хрыста, апрача палякаў, зрабілі таксама маладыя людзі з Аўстрыі, Беларусі, Чэхіі, Францыі, Галандыі, Літвы, Германіі, Партугаліі, Украіны, Вялікабрытаніі і ЗША. Сустрэча ў Лядніцы закончылася. Мы вярнуліся стомленыя, але задаволеныя, што ў чарговы раз маглі быць разам, слухаць словы Святога Айца, перажыць сустрэчу з моладдзю і – найважнейшае – з Хрыстом.
   Дарагі Малады Чалавек! Калі Ты хочаш убачыць усё гэта на ўласныя вочы і патанцаваць з 80 000 маладых людзей, то прыедзь праз год – 2 чэрвеня 2012 г. – у Лядніцу! Няхай на гэтым вялікім Свяце Маладых тым ра-зам будзеш і Ты!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.