ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

XVІ нядз. звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус прапанаваў людзям іншую прыпавесць, кажучы: «Валадарства Нябеснае падобна да чалавека, які пасеяў добрае насенне на полі сваім. Калі ж людзі спалі, прыйшоў вораг яго і пасеяў між пшаніцаю каласоўнік і пайшоў. Калі ж збажына ўзышла і дала плод, тады паказаўся каласоўнік. ГІрыйшоўшы ж, слугі гаспадара дому сказалі яму: «Пане, ці ж не добрае насенне пасеяў ты на полі сваім? Адкуль жа на ім каласоўнік». Ён жа сказаў ім: «Вораг зрабіў гэта». А слугі сказалі яму: «Хочаш мы пойдзем выпалаць яго?» Але ён сказаў: «Не, каб, выбіраючы каласоўнік, вы не павырывалі разам з ім і пшаніцы. Пакіньце расці разам тое і другое да жніва; і ў час жніва я скажу жняцам: «Збярыце спачатку каласоўнік і звяжыце яго ў пучкі, каб спаліць; а пшаніцу збярыце ў гумно маё». (...) Тады Езус, адпусціўшы народ, увайшоў у дом. I падышлі да Яго вучні Яго, і сказалі: Растлумач нам прыпавесць пра каласоўнік на полі. Ён жа сказаў ім у адказ: Сейбіт добрага насення ёсць Сын Чалавечы. Поле ёсць свет, добрае насенне - гэта сыны Валадарства, а каласоўнік - сыны злога; вораг, які пасеяў іх, - гэта злы дух; жніво - сканчэнне свету, а жняцы - гэта Анёлы. Таму, калі збіраюць каласоўнік, агнём паляць; так будзе пры сканчэнні свету гэтага. Пашле Сын Чалавучы Анёлаў сваіх, і збяруць з Валадарства Яго ўсё, што спакушае, і ўсіх, хто робіць беззаконне. I ўкінуць іх у печ вогненную: там будзе плач і скрыгатанне зубоў. Тады праведнікі заззяюць, як сонца, у валадарстве Айца іх. Хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае.

Мц 13, 24-43


Узнагароджаная вернасць
   Што ж нам застаецца? Адкрыць вушы і слухаць! Будаваць у жыцці недвусэнсоўныя сітуацыі: называць дабро і зло сваім імем. Цярпліва выконваць Божыя намеры і быць пільнымі, каб суседства пустазелля не аслабіла пшаніцы. Момант праўды немінуча надыдзе, а тады не будзе месца двусэнсоўнасці: бляск справядлівых не прадугледжвае ценю недасканаласці.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.