ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

XV нядз. звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
У той дзень Езус выйшаў з дому і сеў каля мора. (...) I шмат гаварыў ім ў прыпавесцях, кажучы: «Вось выйшаў сейбіт сеяць. I калі ён сеяў, адны зярняты ўпалі пры дарозе, і наляцелі птушкі, і паклявалі іх. Другія ўпалі на камяністае месца, дзе не было шмат глебы, і адразу прараслі, бо зямля была неглыбокай. Калі ж узышло сонца, яны завялі і з-за таго, што не мелі каранёў, засохлі. Іншыя зярняты ўпалі ў церні, і выраслі церні, і заглушылі іх. А яшчэ іншыя ўпалі на добрую зямлю і прынеслі плён: адно ў сто разоў, другое ў шэсцьдзесят, а іншае ў трыццаць. Хто мае вушы, няхай слухае!» I, падыйшоўшы, вучні сказалі Яму: «Навошта Ты гаворыш ім у прыпавесцях?» Ён сказаў ім ў адказ: «Таму што вам дадзена ведаць таямніцы Валадарства Нябеснага, а ім не дадзена. Бо таму, хто мае, дадзена будзе, і атрымае ў дастатку, а ў таго, хто не мае, адымецца і тое, што мае. Таму Я гавару ім у прыпавесцях, бо яны глядзяць, а не бачаць, слухаюць, а не чуюць і не разумеюць. I спаўняецца на іх прароцтва Ісаі, якое кажа: Слухаць будзеце і не зразумееце, і вачыма глядзець будзеце і не ўбачыце. Бо зацвярдзелае сэрца народа гэтага, і вушамі з цяжкасцю чуюць, і вочы свае заплюшчылі, каб не ўбачыць вачыма, і не пачуць вушамі, і не зразумець сэрцам, і не навярнуцца, I каб Я аздаравіў іх».

Мц 13, 1-17


Дзейснасць слова
   Бог і Яго прысутнасць у свеце застаюцца заўжды авеяны імглой непранікальнай таямніцы. Аднак таямнічасць не выключае прастаты. Каб растлумачыць дзейснасць Божых учынкаў, Езус указвае на такую простую рэч, як зерне збожжа, укінутае ў зямлю. Тыя, хто ядуць хлеб, не задумваюцца над тым, як яно прарастае, расце і спее. Аднак у кожнай лусце хлеба схавана сіла жыцця малога зерня.
    Калі мы прыглядаемся да таго, як у нашым свеце развіваецца Касцёл, могуць узнікнуць сумненні адносна пладоў яго дзейнасці. Не трэба баяцца! Божае Слова заўсёды дзейснае, а людское сэрца – дастаткова ўрадлівае.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.