ГРОДНА
Панядзелак,
21 красавіка 2025 года |
Беларусь веруючая

Я задумваюся: чаму некаторыя маюць зусім іншы сцэнарый выхаднога дня? Чаму адбываецца так, што часта замест таго, каб пайсці ў касцёл, мы накіроўваемся на рынак, а пасля абеду запаўняем дзень усім, чым толькі можна, толькі не тым, каб пайсці ў святыню? Ці варта прысвячаць сваё жыццё таму, што не мае сэнсу і будучыні і нерэальна? Давайце задумаемся на хвіліну над святасцю нашага краю, кожнага з нас. Ці наша Беларусь памятае пра духоўныя каштоўнасці, якія моцна ўкараніліся на нашай зямлі? Ці наш край жыве паводле іх? Ці задумваецца над годнай чалавека будучыняй? Падчас урачыстасці ў Будславе ксёндз арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сказаў між іншым, што Беларусь павінна быць краем, напоўненым Святым Духам. “Белая Русь – значыць чыстая”, – тлумачыў мітрапаліт. †
Давайце ўспомнім, што Апосталы, напоўненыя Святым Духам, ідуць абвяшчаць Евангелле на ўвесь свет. Іх вядзе Бог, які ўказвае ім напрамак жыцця. Яны становяцца адважнымі і “чыстымі духоўна” таму, што адчуваюць прысутнасць Бога. Гэтак жа і св. Пётр, які выходзіць з бяспечнай лодкі і ідзе па вадзе, адчуваючы прысутнасць Хрыста. Па-людску мы разумеем, што той крок з’яўляецца легкадумным і пагражае смерцю. Але каб выйсці з “лодкі граху і слабасці”, трэба мець шмат адвагі. Несамавітая вера Апостала робіць так, што ён становіцца бліжэй да свайго Збаўцы. Тая вера, якую як малое насенне мы атрымліваем у сакраманце хросту. Тая вера, аб якой мы гаворым, што яна павінна прарастаць, узрастаць і сталець. Каб яна была моцнай у нашым народзе, кожны з нас павінен памятаць аб тым, што з’яўляецца католікам, не толькі ў нядзелю ці свята. Штодзённа адкрываючыся на Божую ласку, мы можам быць шчаслівымі. Бог жыве ў нашым народзе, Ён блізка і клапоціцца пра кожнага з нас. Таму ў нашых сэрцах павінна быць месца для таго, каб тое зерне расло ўвесь час. Наш край патрабуе больш людзей, якія б сведчылі аб тым, што маральная сіла можа фарміраваць гісторыю і народ.
У нас ёсць вялікая патрэба сустрэчы з Панам, і ніхто нам гэтага не адбярэ. Шматлікія вернікі на працэсіі Божага Цела ў Гродне і Мінску, тысячы пілігрымаў у Будславе і Тракелях – вось яна, наша веруючая Беларусь. Наш край, паводле слоў папы Бенедыкта XVI, “мае патрэбу сустрэчы Пана ці адкрыцця нанова прыгажосці блізкага Бога, Бога, які ў Езусе Хрысце паказаў сваё аблічча Айца і заклікае да прызнання сэнсу і вартасці існавання”.
Мы павінны як мага хутчэй зразумець, што толькі Богу мы можам цалкам даверыць і нават аддаць сваё жыццё, каб як найбольш людзей магло праспяваць сваім жыццём словы вядомай песні: “Усемагутны Божа… зрабі шчаслівым айчыну нашу і наш народ”.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 255 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.