ГРОДНА
Аўторак,
18 студзеня
2022 года
 

26 чэрвеня 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Уладзіславу Бліну з нагоды Імянін перасылаем найпрыгажэйшыя пажаданні: апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, дароў Святога Духа, нязгаснага запалу ў нясенні людзям Добрай Навіны, а таксама шчодрага плёну на Божай ніве.
Рэдакцыя і чытычы газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Калесніку з нагоды Імянін жадаем здароўя, радасных дзён і цярплівасці ў душпастырскай працы, а таксама Божага бласлаўлення, сталай апекі Маці Божай і св. Паўла. Няхай радасная ўсмешка ніколі не гасне на Вашым твары.
З малітвай кола Жывога Ружанца Божай Міласэрнасці з вёскі Сыраваткі
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Юзафу Станеўскаму з нагоды 16-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перадаём сардэчныя пажаданні: добрага здароўя, душэўнага супакою, сілы, моцнай веры, аптымізму і шмат радасці ў святарскай паслузе. Няхай Найсвяцейшая Маці вядзе Цябе найпрыгажэйшай сцежкай да Бога.
З любоўю бацькі і родныя
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Шаньчуку з нагоды Імянін жадаем апекі Маці Божай і св. Заступніка, дароў Святога Духа, а таксама шмат сіл і здароўя ў рэалізацыі Божых намераў. Шчасці Божа.
Парафіяне з Гожы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Пятру Марцінцу з нагоды Імянін і 39-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя на доўгія гады, мноства Хрыстовых ласкаў, шчасця, святарскай радасці і святасці. Няхай Бог блаславіць Вас. Дзякуем за ахвярную працу, прыклад веры і набожнасці.
Удзячныя парафіяне з касцёла Хрыста Караля ў Азёрах
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Пятру Кубелю ў дзень Імянін ад усяго сэрца жадаем усіх Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, здароўя, людской добразычлівасці і прыгожага плёну ў душпастырскай працы.
Удзячныя парафіяне з Крупава
◊◊◊
Паважаным ксяндзам, якія святкуюць свае Імяніны 29 чэрвеня, перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: здароўя, сілы, радасці, душэўнага супакою. Няхай Маці Божая заўсёды мае Вас у сваёй мацярынскай апецы, а Святы Дух асвячае Ваш святарскі шлях.
Вернікі з Крупава
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Антоній Грэмза! З нагоды Імянін жадаем Вам моцнага здароўя, радасці і сіл у працы, Божага бласлаўлення, моцы Святога Духа і ўсё больш шчырых прыхільнікаў Найсвяцейшай Панны Марыі Фацімскай. Няхай св. Антоній бласлаўляе Вас і мае ў сваёй сталай апецы.
З малітвай прыхільнікі НПМ Фацімскай
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Кучыньскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, шчодрых Божых ласкаў, моцы Святога Духа і апекі Маці Божай. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божай любоўю. Дзякуем за адданую службу Богу і людзям, за мудрыя парады, добрае сэрца, любоў і цярплівасць да нас.
З павагай малітоўная група з Аўгустоўка
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог Вас бласлаўляе, адорвае найлепшым здароўем, радасцю і шчасцем, а Маці Божая заўсёды мае ў сваёй сталай апецы.
Былыя парафіяне з вёскі Навіянка і сям’я Кулдаш
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Яну Гавецкаму ў дзень Імянін жадаем здароўя, радасці, усмешкі і добразычлівых людзей навокал. Няхай міласэрны Бог дапамагае Вам у рэалізацыі Вашага святарскага паклікання, а св. Ян будзе прыкладам для пераймання.
Вернікі з Іўя
◊◊◊
Вялебны ксёндз Аляксандр Адамовіч! Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і Імянінамі. Жадаем Божага блаславення, здароўя, радасці, сілы і стойкасці ў душпастырскай працы. Няхай Езус валадарыць у Вашым сэрцы і пастаянна адорвае сваімі ласкамі. Жадаем апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрых дароў Святога Духа.
З удзячнасцю сем’і Венцыс і Крупавес
◊◊◊
Паважаным ксяндзу Паўлу Гардзейчыку і клерыку Паўлу Раманоўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: дароў Святога Духа, сталай апекі Найсвяцейшай Маці, душэўнага супакою, добрых і сардэчных людзей навокал, а таксама прыгожага плёну на Божай ніве. Няхай добры Бог асвячае Вас сваёй ласкай і адорвае добрым здароўем у штодзённай службе Богу і людзям.
Вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
◊◊◊
Шаноўным ксяндзам: пробашчу Паўлу Звежыньскаму і Паўлу Барысевічу – з нагоды Імянін жадаем здароўя, супакою, дароў Святога Духа і Божага бласлаўлення. Няхай шчырая і ахвярная праца прыносіць шчодры плён, а вакол будуць добрыя і ўдзячныя людзі.
Удзячныя парафіяне з парафіі св. Юзафа ў Гродне
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Антонію Філіпчыку ў дзень св. Заступніка перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення, святла Святога Духа і апекі св. Антонія. Дзякуем Вам за святарскую паслугу і просім, каб Вы і далей суправаджалі нас у Хрыстовай веры.
Старэйшыя парафіяне з касцёла св. Вацлава
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Паўлу Астукевічу і Паўлу Гардзейчыку – з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, сіл і стойкасці. Няхай Бог, які ўказаў Вам дарогу да святарства, дапамагае ў яго рэалізацыі, Святы Дух напаўняе сваімі дарамі, Найсвяцейшая Маці мае ў сваёй мацярынскай апецы і адорвае цяплом і любоўю, а св. Заступнік дапамагае пераадольваць усе цяжкасці, якія сустракаюцца на Вашым шляху.
Вернікі з Індуры
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Яну Кучыньскаму з нагоды Дня нараджэння перадаю мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, Божага бласлаўлення, сталай апекі Маці Божай, шмат сіл і стойкасці ў святарскай паслузе, а таксама традыцыйнае “100 гадоў”!
Удзячная парафіянка
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Пятру Кубелю з нагоды Імянін жадаем добрага здароўя, шчасця, шмат радасці і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Найсвяцейшая Маці і св. Заступнік апекуюцца Вамі ўвесь час.
Удзячныя парафіяне з Больцішак
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Павел Калеснік! З нагоды дня св. Заступніка ад усяго сэрца жадаем Вам заўсёды быць акружаным промнямі Божай Міласэрнасці, Божай ласкай і апекай Найсвяцейшай Маці.
Здароўя, шчасця і доўгіх гадоў жыцця жадаюць удзячныя парафіяне з вёскі Старая Рудня
◊◊◊
Паважаны ксёндз дзекан Пётр Марцінец! З нагоды Імянін жадаем Вам, каб над Вашай галавой заўсёды гарэла полымя Божай ласкі, каб Святы Дух дапамагаў Вам у душпастырскай працы, а дні Вашага жыцця плылі ў супакоі. Няхай Бог адорвае Вас здароўем на 100 гадоў.
Кола Жывога Ружанца з парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі ў Жытомлі
◊◊◊
Паважаным ксяндзу Паўлу Беланосу і клерыку Паўлу Безляповічу з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, сілы, душэўнага супакою, аптымізму і стойкасці. Няхай радасць, любоў, супакой і дабрыня назаўжды паселяцца ў Вашых сэрцах. Шчасці Божа.
Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Макараўцаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Уладзіславу Сурвілу ў дзень Імянін перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў, спалучаных з малітвай: шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, апекі Маці Божай, зычлівых і добрых людзей на святарскім шляху. Дзякуем за распалены агонь веры і адданую службу.
З павагай і малітвай парафіяне і моладзь з Паўднёвага і Вішняўца
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Пятру Вішнеўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: апекі Маці Божай і св. Заступніка, шчодрых Божых ласкаў, а таксама здароўя, радасці і сіл. Няхай Ваш святарскі шлях асвячаюць промні Божай Міласэрнасці.
Парафіяне з Шылавіч
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Анатолю Захарэўскаму з нагоды Імянін перасылаем пажаданні: моцнага здароўя, радасці, сіл і стойкасці ў працы, людской добразычлівасці, апекі Маці Божай і св. Заступніка, а таксама шчодрых дароў ад міласэрнага Бога. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе блаславёны, а праца прыносіць радасць, задавальненне і шчодры плён.
З малітвай парафіяне з Міхалішак
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Пецюну ў дзень Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, шчасця, стойкасці ў душпастырскай працы, павагі ад людзей, апекі Маці Божай і Божага бласлаўлення на доўгія гады жыцця.
З павагай адміністрацыя СПБ у Радуні
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Раман Ялоўчык! З нагоды Дня нараджэння перасылаем Вам сардэчныя пажаданні добрага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, Божага бласлаўлення і сталай апекі Маці Божай і св. Заступніка.
Ружанцовыя колы і вернікі з Кемелішак
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Вітольду Чургану ў Дзень нараджэння жадаем моцы Святога Духа, сілы, надзеі, аптымізму, апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень душпастырскай працы. Няхай Анёл-ахоўнік ахоўвае Вас заўсёды і ўсюды.
Удзячныя вернікі са станцыі Юрацішкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Адамовічу ў Дзень нараджэння жадаем здароўя, радасці, аптымізму, сілы, стойкасці і шчодрых дароў Святога Духа.
Вернікі з парафіі Божай Міласэрнасці ў Доцішках
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Рэйшэлю з нагоды Імянін жадаем шмат сонца ў сэрцы, радасці, сілы ў абвяшчэнні Евангелля, сталай апекі Найсвяцейшай Маці і заступніцтва св. Заступніка.
Вернікі з вёскі Скерсі і Вялікае Сяло
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды 35-годдзя перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя, радасці, стойкасці ў святарскай паслузе, шмат сіл і аптымізму. Няхай Маці Божая Чанстахоўская апекуецца Вамі ўвесь час, а Святы Дух напаўняе сваімі ласкамі.
Парафіяне
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Антонію Абухоўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Пан Бог адорвае Вас неабходнымі ласкамі, а Беззаганная Марыя мае ў сваёй апецы. Дзякуем за працу і ахвярнасць. Мы прагнем, каб тое зерне, якое было засеена ў нашых сэрцах, прынесла шчыры плён.
Маладыя сужэнствы, старэйшая моладзь, удзячныя парафіяне з Паўднёвага, а таксама кс. Юрый, кл. Юрый і кл. Аляксандр
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Адамовічу ў Дзень нараджэння перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: моцнага здароўя, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення, усмешкі і шмат радасці са святарскага паклікання. Няхай Найсвяцейшая Маці апекуецца Вамі. Дзякуем за ахвярную працу, цёплую ўсмешку і добразычлівасць.
Дзеці з вёскі Нача
◊◊◊
Паважаны ксёндз Ян Кучыньскі! Віншуем Вас з Днём нараджэння і Імянінамі! Жадаем моцнага здароўя, запалу ў абвяшчэнні Божага слова, шмат радасных і добрых хвілін жыцця і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай у кожную хвіліну Вашага жыцця міласэрны Езус будзе побач і адорвае сваім бласлаўленнем.
З малітвай вернікі з катэдры
◊◊◊
Шаноўнай Тэрэзе Адамовіч і ўсёй сям’і Адамовічаў словы шчырага жалю ў сувязі з адыходам да Бога іх Мамы Яніны перасылаюць,
злучаныя ў малітве, Клементына і гурт “Matczyna piosenka” з Таневіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  348

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.