ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

12 чэрвеня 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Антонію Дзям’янку з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, сіл, Божай дапамогі, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Антонія. Няхай служба на карысць Богу і людзям прыносіць Вашай Эксцэленцыі радасць і шчодры плён. Шчасці Божа.
Рэдакцыя і чытачы газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Казіміру Велікасельцу з нагоды 27-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў і 12-й гадавіны атрымання біскупскай сакры жадаем моцы Святога Духа ў кіраванні дыяцэзіяй, здароўя, радасці, сіл і апекі Маці Божай на кожны дзень пастырства.
Рэдакцыя і чытачы газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Антонію Філіпчыку, Яну Гавецкаму, Яну Рэйшэлю, Анатолю Захарэўскаму, Паўлу Шаньчуку, а таксама айцу Пятру Марцінцу з нагоды Імянін жадаем шмат сіл, радасці, стойкасці ў пакліканні і апекі св. Заступніка на кожны дзень працы.
З малітвай члены Апостальскай дапамогі чысцовым душам
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Казіміру Енджэйчаку з нагоды 24-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем моцы Святога Духа, незлічоных Божых ласкаў і здароўя, радасці, усмешкі і людской зычлівасці.
Парафіяне з Селіванаўцаў
◊◊◊
Паважаны ксёндз пробашч Здзіслаў Пікула! З нагоды 60-годдзя з Дня нараджэння жадаем Вам здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, шчодрых Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Маці.
Сям’я Кусойць з Варнян
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу пробашчу Здзіславу Пікулу з нагоды 60-годдзя з Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя і зычлівых людзей побач. Няхай Марыя, Дапаможніца вернікаў, мае Вас у сваёй апецы.
Сем’і Бразевіч і Марозас
◊◊◊
Вялебны ксёндз Юрый Лявінскі! З нагоды 56-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем Вам мноства Божых ласкаў, апекі Маці Божай на кожную хвіліну жыцця, радасці, здароўя на доўгія гады, а таксама быць прыгожым прыкладам Хрыстовага святарства для ўсіх, асабліва для тых, хто мае гонар кожны дзень знаходзіцца побач з Вамі ў ВДС у Гродне, у якую Вы ўклалі столькі сэрца і здароўя. Аддзяч, Божа.
З малітвай і павагай вернікі Пабернардынскага касцёла
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Андрэю Садоўскаму з нагоды 31-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: шчодрых Божых ласкаў, бласлаўлення і сталай апекі Найсвяцейшай Маці, дароў Святога Духа, а таксама шмат прыгожых хвілін радасці на цяжкім, але найпрыгажэйшым з усіх шляхоў, які Бог выбраў для Вас. “Бо Вы ведалі, кім з’яўляецеся для Бога, і ведалі, што даў Вам Бог”. Аддзяч, Божа.
З малітвай і павагай вернікі Пабернардынскага касцёла
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Антонію Абухоўскаму ў дзень Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя, шчасця, стойкасці ў душпастырскай працы, апекі Маці Божай, людской зычлівасці і павагі парафіянаў. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а праца, якую Вы выконваеце, прыносіць радасць, задавальненне і шчодры плён. Няхай Міласэрны Бог шчодра адорвае Вас сваімі ласкамі.
Зычлівыя вернікі з парафіі Тэалін
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Кеўлічу з нагоды святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог, які паклікаў Цябе да святарства, пастаянна апекуецца Табой, а Найсвяцейшая Маці ахінае Цябе плашчом сваёй мацярынскай апекі.
ФОС з Вялікіх Эйсмантаў
◊◊◊
Вялебнаму айцу Андрэю Шчупалу з нагоды 28-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем здароўя, сілы, радасці і прыгожага плёну на Божай ніве. Няхай Маці Божая Няспыннай Дапамогі мае Вас у сваёй апецы, а Святы Дух напаўняе сэрца неабходнымі ласкамі. Дзякуем Вам за вялікі клопат пра кожнага з нас.
Удзячныя парафіяне з Новай Руды
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Асіповічу з нагоды 10-годдзя святарства, Дня нараджэння і Імянінаў перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай: здароўя, стойкасці ў душпастырскай працы, шчодрага плёну на Божай ніве. Няхай Святы Дух пранікне ў глыбіню сэрца і прынясе радасць, суцяшэнне і шмат дзён, напоўненых Яго дарамі.
З павагай парафіяне з Ліды-Індустрыяльнага
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Аляксандру Адамовічу ў Дзень нараджэння жадаем шмат Божых ласкаў, здароўя, радасці і шчасця. Няхай Святы Дух няспынна адорвае Вас сваімі ласкамі, а Маці Божая заўсёды мае ў сваёй мацярынскай апецы.
Касцёльны хор
◊◊◊
Паважаны ксёндз Андрэй Кевлюк! З нагоды 3-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем Вам букет найпрыгажэйшых пажаданняў. Няхай Бог, які ўказаў Вам шлях да святарства, дапамагае Вам у абвяшчэнні Евангелля сярод людзей, Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае сваёй апекай і любоўю, а Хрыстос будзе найлепшым прыкладам сапраўднага Святара. Шчасці Божа.
Мама, бабуля, хросныя бацькі, брат і сястра
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу пробашчу Уладзіміру Гуляю ў Дзень нараджэння ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў, узрастання ў пакліканні і сталай апекі Маці Божай. Няхай Езус, які паклікаў Вас да святарства, заўсёды вядзе бяспечным шляхам. Дзякуем за апеку, клопат пра касцёл і парафію, добрыя словы і ўчынкі.
З малітвай касцёльны камітэт і парафіяне з Ліды-Фары
◊◊◊
Паважаны ксёндз пробашч Вітольд Чурган! З нагоды Дня нараджэння жадаем Вам здароўя, стойкасці ў душпастырскай працы, апекі Маці Божай, людской зычлівасці і павагі парафіянаў. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а праца, якую Вы выконваеце, прыносіць радасць, задавальненне і шчодры плён. Няхай міласэрны Бог адорвае Вас сваімі ласкамі.
Сем’і Клімовічаў, Аленцяновічаў і Крупаў з Юрацішак
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Яну Кучыньскаму ў Дзень нараджэння і Імянін жадаем любові да Хрыстовага сэрца, моцнага здароўя і душэўнага супакою. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, бласлаўляе Вас, Маці Божая атуляе сваім мацярынскім плашчом, а св. Заступнік вядзе шляхам да Хрыста.
Касцёльны камітэт з катэдральнага касцёла
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Вітольду Чургану з нагоды Дня нараджэння жадаем, каб з Божай дапамогай Вы ў здароўі і шчасці маглі доўга працаваць на Божай ніве. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і Анёл-ахоўнік вядуць Вас шчаслівым шляхам, а Святы Дух адорвае ўсімі дарамі.
Ружанцовае кола Маці Божай Чанстахоўскай з Юрацішак
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Антонію Філіпчыку з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем здароўя, шчодрых Божых ласкаў, зычлівых добрых людзей на святарскім шляху. Няхай Маці Божая штодзённа Вамі апекуецца, а св. Заступнік дапамагае ў цяжкія хвіліны жыцця.
III ордэн св. Францішка з парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Пятру Кубелю з нагоды 17-й гадавіны святарскай паслугі перасылаем самыя гарачыя пажаданні здароўя, стойкасці, зычлівых людзей побач, штодзённай усмешкі і шчодрых ласкаў ад Міласэрнага Бога.
Удзячныя парафіяне з Крупава
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Звежыньскаму з нагоды Імянін жадаем шчодрых Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай кожны дзень святарскай паслугі прыносіць шчодры плён, радасць і задавальненне.
Сем’і Нашуцінскіх і Арцемчукоў
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Яну Пузыну з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя, творчага натхнення, сіл і стойкасці ў рэалізацыі намераў і планаў, Божага бласлаўлення і апекі Панны Марыі. Дзякуем за распалены агонь веры, малітву, адкрытае сэрца і адданую службу.
Вернікі з Ашмян
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Паўлу Паўлюкевічу і Яну Коўшу з нагоды Імянін жадаем шчодрых Божых ласкаў, апекі Маці Божай, моцнага здароўя, радасці, шчасця, здзяйснення ўсіх мараў, а таксама шмат сіл і запалу ў служэнні Богу і людзям.
Вернікі з Ашмян
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Антонію Ханько і Антонію Адамовічу ў дзень Імянін перасылаем мноства пажаданняў: моцнага здароўя, найдаўжэйшых гадоў жыцця, шчодрых Божых ласкаў, верных парафіянаў, а таксама апекі Маці Божай і св. Антонія.
Хор Пабернардынскага касцёла
◊◊◊
Вялебным ксяндзам Яну Залогу і Яну Пецюну з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: здароўя, шчасця, поспехаў у душпастырскай працы, Божага бласлаўлення і апекі Маці Божай. Дзякуем за тое, што Вы з намі.
Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Жырмун
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Церабею ў цяжкую хвіліну развітання з любімым бацькам выражаем спачуванне і духоўна злучаемся з Вамі.
ФОС з Вялікіх Эйсмантаў
◊◊◊
Выражаем спачуванне кс. Юрыю Церабею ў сувязі з адыходам да Бога любімага бацькі.
Святары з курсу

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.