ГРОДНА
Панядзелак,
09 снежня 2024 года |
Католік і палітыка: пазіцыя Касцёла
У часы бурлівых грамадскіх падзей вернікі часта падзяляюцца на два лагеры. Адны чакаюць ад ксяндзоў, каб тыя выказваліся і дзейнічалі як нейкія палітычныя лідэры. Другія ж наадварот – жадаюць, каб духавенства трымалася як мага далей ад “брудаў” палітыкі. Першыя любяць падкрэсліваць, што святар – гэта пастыр. Другія – што ён толькі духоўнік. А праўда, як гэта часта бывае, знаходзіцца пасярэдзіне. Святар – гэта пастыр, але пастыр духоўны.
Ускладняе сітуацыю ксяндза і тое, што ён адначасова з’яўляецца і грамадзянінам сваёй краіны, і прадстаўніком Касцёла. Як прыватная асоба ён тэарэтычна мае права свабодна выказвацца на кожную грамадскую тэму. Але на практыцы нават прыватнае меркаванне нейкага святара людзі адразу ўспрымаюць (або спецыяльна выкарыстоўваюць у СМІ) як афіцыйнае «меркаванне Касцёла». На самой жа справе, афіцыйна ў грамадскіх справах ад імя Паўсюднага Касцёла выказваецца Папа, ад імя Касцёла лакальнага – біскуп або святар, якога ён афіцыйна ўпаўнаважыў. Таму і святарам, і вернікам важна вучыцца адрозніваць прыватнае меркаванне ад афіцыйнага. †

Паводле Кананічнага права (каноны 285 - 287), святарам забараняецца быць членамі, а тым больш кіраўнікамі палітычных партый ці іншых падобных арганізацый, а таксама займаць свецкія пасады. Інакш кажучы, касцёльнае права заклікае духавенства займаць, наколькі гэта магчыма, нейтралітэт у палітычных справах. Тое ж права пакідае біскупам магчымасць акрэсліваць, як практычна дзейнічаць святарам у той ці іншай спрэчнай сітуацыі.
Калі ж гаварыць пра адносіны католік-палітыка, то, на маю думку, у беларускім грамадстве існуе прынамсі дзве няправільныя ўстаноўкі.
Па-першае, свецкія католікі або не ведаюць, або не разумеюць, што палітыкай не павінна займацца толькі адна нязначная частка Касцёла - духавенства. Свецкія католікі нават абавязаны займацца палітыкай, каб прапагандаваць у грамадстве хрысціянскія прынцыпы і законы. Гэта адна з формаў евангелізацыі.
Па-другое, мне здаецца, што Беларусі пагражае нездаровая клерыкалізацыя. Многія свецкія католікі глядзяць на ксяндза як на прыклад паводзінаў і эксперта ва ўсіх без выключэння справах. Гэта ў чымсьці зручная, але вельмі небяспечная для Касцёла сітуацыя. У палітыцы святар не можа быць прыкладам для верніка, бо яму нельга дзейнічаць у гэтай сферы. Святар можа толькі гаварыць пра маральныя асновы палітычнай дзейнасці. А вернікі часта слепа наследуюць пасіўную (нейтральную) палітычную паставу духавенства, непрымальную для свецкага католіка. Свецкія вернікі, наадварот, павінны паводзіць сябе вельмі актыўна. Роля святара мае дарадчы характар, а верніка – практычны і дзейсны.
Акрамя таго я лічу, што карані грамадскай пасіўнасці нашых людзей звязаны не столькі з няправільнымі хрысціянскімі ўстаноўкамі, колькі з гістарычнай трагічнай спадчынай. Шматвяковыя знішчэнні грамадска актыўных людзей прывялі да фарміравання нейкага комплексу прыстасавальніцтва, фальшывай талерантнасці, раздваення паміж тым, што чалавек думае, а як сябе паводзіць. Здаецца, нашаму грамадству трэба будзе доўга лячыцца ад гэтых сацыяльных хваробаў. Але каб быць здаровымі заўтра, варта ўзяцца за тэрапію ўжо сёння.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 23 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.