ГРОДНА
Субота,
12 кастрычніка
2024 года
 

Слова для Жыцця (14)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVI

    Калі сумленне, згодна з пануючымі сёння поглядамі, разам з рэлігіяй і маральнасцю выпіхваецца ў сферу таго, што суб’ектыўнае, тады ад крызісу Захаду няма лекаў, а Еўропа асуджана на рэгрэс. Аднак жа калі сумленне адкрываецца нанова як месца слухання праўды і дабра, адказнасці перад Богам і братамі ў чалавецтве, якая з’яўляецца сілай супраць усялякай дыктатуры, тады ёсць надзея на будучыню.

    Падчас пілігрымкі ў Харватыю, 04.06.2011

 
  Кс. абп Дам’ян Зімань

   У цэнтры маёй рэфлексіі я стаўлю сям’ю, бо яна з’яўляецца абсалютным прыярытэтам. Мы таксама не можам забываць пра дапамогу шматдзетным сем’ям, асабліва тым найбольш бедным. Сямейная праблематыка стварае поле дзейнасці для дарадчыкаў сямейнага жыцця. Душпастыры павінны памятаць, што, акрамя прапаведавання з амбоны, яны павінны старацца індывідуальна падыходзіць да вернікаў, якія знаходяцца ў патрэбе, каб выяўляць іх канкрэтныя патрэбы.
   

    Фрагмент інтэрв’ю, паводле wiara.pl, 05.06.2011

 


    Біскуп Станіслаў Наперала
   Моцай Святога Духа людзі нараджаюцца ў хросце Божымі дзецьмі. Моцай Святога Духа ім адпускаюцца грахі ў сакрамэнце прымірэння. Моцай Святога Духа Езус у св. Імшы перамяняе хлеб у сваё Цела і віно - у сваю Кроў. Мы заклікаем Святы Дух у сакрамэнце святарскіх пасвячэнняў і ў сакрамэнце сужэнства: “Veni Creator Spiritus”. У сакрамэнце бежмавання Святы Дух сыходзіць на ўсё новых вучняў Хрыста. Дзякуючы Святому Духу мы можам распазнаць у Езусе Бога і верыць Яму. Гэта падкрэслівае св. Павел у другім чытанні сённяшняй урачыстасці: “Ніхто не можа сказаць без дапамогі Святога Духа: “Панам ёсць Езус”.
    Святы Дух вядзе да таго, “што ўгары”, што вялікае, прыгожае, святое. Вядзе да радасці, якой у Ім, у Святым Духу, радаваўся Езус і якой Ён хоча для нас, сваіх вучняў. Святы Дух вучыць нас сапраўднай малітве.

    www.episkopat.pl. Слова пастыра, 08.06.2011

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  81

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.