ГРОДНА
Нядзеля,
06 кастрычніка 2024 года |
Інтэрв’ю з кс. Юрыем Марціновічам, арганізатарам I Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці
Як арганізатар я ўдзячны ўсім людзям добрай волі, якія прысвяцілі свой уласны час арганізацыі гэтай сустрэчы. Бог паставіў на шляху нашага жыцця шмат ахвярных спонсараў і дабрадзеяў, якія дзяліліся з намі сваёй дабрынёй і шчодрым сэрцам. Усім тым, хто дапамагаў мне, перасылаю старапольскае “аддзяч, Божа”. Няхай Пан блаславіць Вам. Перадаю таксама вельмі гарачае і сардэчнае прывітанне ўсім дзецям.
– 1 чэрвеня адбыўся I Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці. Як Вы яго ацэньваеце?
– I Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці перайшоў ужо да гісторыі. Мне здаецца, што гэты прыгожы дзень сустрэчы дзяцей нашай дыяцэзіі са сваімі равеснікамі, а перш за ўсё з Богам, надоўга застанецца ў іх памяці. Па-першае таму, што быў арганізаваны ў 20-ю гадавіну стварэння нашай дыяцэзіі, а па-другое, такая ўрачыстасць адбылася ў нашай дыяцэзіі ўпершыню. Безумоўна, калі гаварыць пра саму праграму гэтай сустрэчы, то, гледзячы ўжо з перспектывы часу, некаторыя пункты належыла б змяніць, перайначыць ці зрабіць больш разнастайнымі. Але найважнейшае, што ўсе дзеці (так мне здавалася, а ў некаторых я нават пытаўся) вярнуліся ў свае дамы, напоўненыя радасцю і ўзбагачаныя духоўна. †

– Як паўстала ідэя надання I ДДД дэвіза “Засей зерне любові”?
– Падчас выбару дэвіза мы імкнуліся, каб ён быў арыгінальны і зразумелы для дзяцей. На заканчэнне ўрачыстасці кожны з удзельнікаў атрымаў мяшочак з зернейкам і лістком, на якім былі напісаны парады для дзяцей. Пры выбары сімвалаў мы бралі пад увагу таксама тое, што дзеці заўжды патрабуюць чагосьці большага, а менавіта – дакрануцца, спрабаваць, паглядзець, таму цэнтральным сімвалам было зерне.
– Чаму Вы хацелі навучыць дзяцей, выбіраючы для ўрачыстасці такі дэвіз?
– Падчас гэтай сустрэчы мы імкнуліся дапамагчы дзецям зразумець, што ў сваё штодзённае жыццё трэба ўводзіць найважнейшыя запаведзі любові: любіць Бога цэлым і непадзельным сэрцам, а таксама любіць бліжняга як сябе самога. Ці дайшло гэтае Хрыстовае пасланне да дзяцей, будзе бачна пазней.
– З якімі цяжкасцямі Вы сутыкнуліся ў працэсе арганізацыі Дня дзіцяці?
– Калі гаварыць пра саму арганізацыю I Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці, то, несумненна, было вельмі шмат цяжкасцяў, а таксама працы, якую трэба было выканаць. Да 1 чэрвеня мы рыхтаваліся шмат часу. Першыя крокі былі зроблены ўжо ў снежні, між іншым, мы шукалі грошы, спонсараў, людзей, якія б дапамаглі ў арганізацыі гэтага свята і цэлым сэрцам і з вялікім запалам далучыліся да гэтай прыгожай справы. А на працягу апошніх двух тыдняў ішла непасрэдная падрыхтоўка, калі мы стараліся ўзяць пад увагу ўсе дэталі.
– Хто дапамагаў у арганізацыі?
– У арганізацыі I ДДД дапамагалі перш за ўсё маладыя сужэнствы з парафіі Гродна-Паўднёвы, якія ўжо цяпер думаюць аб будучыні сваіх малых дзяцей. Не абышлося таксама без дапамогі добраахвотных валанцёраў з гэтай жа парафіі, а таксама з пар. Маці Божай Анельскай у Гродне. Значны ўклад унеслі таксама паасобныя ксяндзы (між іншым, кс. Ян Занеўскі) і манаскія сёстры (шэнштацкія сёстры, нотэрдамкі).
– Ці гэтае прыгожае свята для дзяцей будзе праходзіць у наступныя гады? Як яно можа выглядаць у будучым?
– Калі гаварыць пра планы на будучае, то можна ўжо сёння сцвярджаць, што такія сустрэчы дзяцей неабходны. Нягледзячы на спякоту і сонца, якое грэла ўвесь дзень, дзеці не хацелі выязджаць дадому. Гэтая радасць, якая іх суправаджала, з’яўляецца выразным знакам таго, што Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці павінен працягвацца. Быць можа, калісьці Дзень дзіцяці перарасце ў адно вялікае Сямейнае Свята, на якое будуць прыязджаць цэлыя сем’і, каб разам, як адна сям’я Божых дзяцей, перажыць гэты час з Богам. Магчыма, што ў будучым будуць арганізаваны іншыя сустрэчы ці з’езды для дзяцей, напрыклад, з нагоды святаў Божага Нараджэння ці іншых. Мы хочам рэалізоўваць і ўводзіць у жыццё словы Хрыста, які сказаў: “Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне, не забараняйце ім, бо да іх належыць Нябеснае Валадарства” (пар. Мк 10, 13 – 16).
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 87 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.