ГРОДНА
Субота,
01 красавіка 2023 года |
Чаму людзі перастаюць маліцца?

Я занадта заняты, каб маліцца.
Тэмп жыцця настолькі інтэнсіўны, што і падчас працы, і падчас адпачынку людзі спяшаюцца, не звяртаючы ўвагі на тое, што адбываецца вакол іх. Калі ж нарэшце з'яўляецца вольная хвіліна, многія з іх прыпадаюць да экранаў тэлевізараў альбо патанаюць у нерэальным камп'ютарным свеце. Як вынік – часу на роздум і паглыбленне ў малітву зусім не застаецца. †

Насамрэч большасць з гэтых «бясконца занятых людзей» недзе ў глыбіні душы адчувае і ведае, што размова з Богам – рэч важная, аднак напружаны графік і, у першую чаргу, слабасць не дазваляюць ім прысвяціць малітве дастатковую колькасць часу.
Тут варта звярнуць увагу і на той факт, што калі чалавек траціць патрэбу ў асабістай малітве, то неабходнасць сустрэчы з Богам у таварыстве вернікаў падчас Эўхарыстыі і іншых набажэнстваў таксама адыходзіць на другі план. А калі група людзей – сям'я ці хрысціянская супольнасць – не моліцца ані разам, ані асобна, вера слабне, а разам з ёю траціць свае жыццёвыя сілы ўвесь Касцёл. Таму варта пачаць маліцца, бо гэта – пачатак зменаў да лепшага.
Я не атрымаў таго, аб чым прасіў
Звяртаючыся да Бога з малітвай, чалавек часцей за ўсё просіць аб нечым, і гэта цалкам нармальна. Вера ў моц і апеку Найвышэшайшага, адчуванне Яго бацькоўскай рукі, што заўсёды побач, дазваляе з надзеяй крочыць па жыцці. Аднак не ўсім пажаданням і планам наканавана збыцца. Менавіта ў такія моманты выпрабавання некаторыя спрабуюць абвінаваціць ва ўсім Бога. «Чаму гэта здарылася са мной?», «За што мне такое пакаранне?», «Чаму Ты не выслухаў мяне?» – з роспаччу і жалем паўтараюць «пакрыўджаныя». Ці не падобны яны ў гэтыя хвіліны да малых дзяцей, якім бацькі адмовіліся купляць цукеркі?
Трэба памятаць, што моманты выпрабавання робяць чалавека больш моцным. Езус казаў: «Трываласцю ўратуеце жыццё вашае». Таму не варта паддавацца і губляць надзею, трэба працаваць і фарміраваць у першую чаргу самога сябе, свае жаданні, спосаб жыцця, бо гэта і ёсць падстава для здзяйснення альбо правалу нашых жаданняў.
Мне не хапае веры, надзеі, любові
Усё больш і больш людзей не моліцца з-за таго, што не верыць у малітву як у сапраўдную сустрэчу з Богам. У іх няма надзеі, што Бог праз малітву можа ім дапамагчы, бо яны не могуць любіць усім сваім сэрцам Бога, а таксама тых, з кім працуюць або жывуць пад адным дахам. Гэта праўда, што малітва не зменіць свет, аднак яна можа змяніць кожнага чалавека, які, у сваю чаргу, будзе здольны змяніць жыццё ў сваім куточку планеты.
Падсумоўваючы вышэй сказанае, трэба адзначыць, што прычын, каб адмовіцца ад малітвы, можна прыдумаць бясконцае мноства, аднак важна знайсці хаця б адну на карысць дыялогу з Богам.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 275 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.