ГРОДНА
Пятніца,
14 лютага 2025 года |
Спасланне Св. Духа

З Eвангелля св. Яна
Калі быў вечар таго першага дня тыдня і дзверы дома, дзе збіраліся вучні, былі замкнёныя ад страху перад юдэямі, прыйшоў Езус і стаў пасярэдзіне, і сказаў ім: «Супакой вам!» I, сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і бок. Узрадаваліся вучні, убачыўшы Пана. Тады Езус зноў сказаў ім: «Супакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас». I, сказаўшы гэта, дыхнуў на іх і кажа: «Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца». †
Ян 20, 19-23
Месца і час радасці вучняў
У вялікіх справах праходзяць па-за нашай увагай дэталі. Але гэтыя абмінутыя дробязі становяцца істотнымі дзякуючы таму, што яны маюць удзел менавіта ў вялікіх падзеях. Так як прывітанне святара на пачатку кожнай св. Імшы, выражанае ў «Пан з вамі». У гэтым прывітанні гучыць рэха першых слоў, сказаных Хрыстом Апосталам у Вячэрніку ў дзень Змёртвыхпаўстання: «Супакой вам!» Мы прыходзім на св. Імшу, каб сустрэць Змёртвыхпаўсталага. Мы ведаем пра Яго ўсё: што Ён – Божы Сын, мы пазналі Яго навучанне, ведаем, што Ён пакутаваў і памёр за нас і паўстаў з памерлых для нашага збаўлення. Ён прыходзіць да нас, бо захацеў быць з намі назаўжды. Сваю прысутнасць Ён зрабіў такой неабходнай і безумоўнай для нас, як штодзённы хлеб на нашым стале. І хоць мы разам ужо на працягу 20 стагоддзяў, але ў кожнай сустрэчы Ён з'яўляецца для нас усё новым адкрыццём і няспыннай радасцю. Аналагічна як тады для Апосталаў ў Вячэрніку. Так будзе ажно да канца часоў: Ён будзе прыходзіць і паўтараць: «Супакой вам!». Каб мы паверылі, што ёсць любоў, мацнейшая за нянавісць, жыццё – за смерць, прабачэнне – па-над зробленым злом, што ёсць Божая моц, больш дзейсная за чалавечую.
Давайце толькі захочам апынуцца ў адпаведным месцы і часе: у нашым касцёле – сённяшнім Вячэрніку. Там мы пачуем: «Пан з вамі», і там ахопіць нас моц Святога Духа.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 321 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.