ГРОДНА
Субота,
05 кастрычніка 2024 года |
Спецыялісты па спатканні чалавека з Богам
28 мая ў гродзенскай катэдры адбыліся святарскія пасвячэнні, якія ўдзяліў пастыр дыяцэзіі кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч. Пасвячэнні прэзбітэрату прынялі 3 выхаванцы ВДС у Гродне: кс. Аляксандр Вілюшкевіч з Ашмян, кс. Артур Валчкевіч з Ліды (парафія Святой Сям’і) і кс. Ян Коўш з Тракеляў.
Кім з’яўляецца святар? Чым ён займаецца? Як выглядае яго дзень? Ці мой сын таксама можа стаць ксяндзом? Чаму сёння так мала святых святароў? Ці з’яўляецца святар аўтарытэтам для моладзі?
Няма такога чалавека, які б не любіў пагаварыць на тэму святарства. Вось толькі гэтыя пытанні і размовы бываюць розныя. Ці можна ў наш час, калі ў адрас святара ўзнікае шмат пытанняў і дакораў, напісаць пра прыгажосць святарства? Безумоўна, гэта заданне не з лёгкіх, тым больш, калі аўтарам такога разважання з’яўляецца ксёндз. Хтосьці можа падумаць, што ён утойвае пэўныя рэчы, надаючы праблеме святарства прыгожую слоўную абалонку. Аднак я не збіраюся абараняць некага ці адцягваць увагу ад сапраўднага становішча спраў. †

Адной з лепшых нагод, каб напісаць пра святарства, з’яўляецца ўрачыстасць пасвячэнняў прэзбітэрату. Здавалася б, што ў гэтым няма нічога новага для Гродзенскай дыяцэзіі, якая ўжо на працягу 20-ці гадоў чуе той Божы голас, які ўказвае маладым хлопцам дарогу да святарскага служэння. Абрады, якія суправаджаюць гэту ўрачыстасць: прадстаўленне і выбар кандыдата, прамова біскупа, пытанні, якія задаюць кандыдату, літанія да Усіх Святых – з’яўляюцца пацвярджэннем таго, што выбар кандыдата быў зроблены згодна з практыкай Касцёла. Затым – урачысты акт кансэкрацыі, пасля якога адбываецца намашчэнне святым крыжам, перадача патэны і келіха. Усё гэта з’яўляецца знакам намашчэння праз Святога Духа, які робіць паслугу маладых святароў плённай.
Безумоўна, гэты дзень – субота 28 мая – надоўга застанецца ў памяці нядаўна пасвечаных святароў і многіх з нас. У гэты дзень, падчас урачыстасці святарскіх пасвячэнняў, новыя прэзбітэры і ўсе прысутныя па-асабліваму пачулі з вуснаў пастыра дыяцэзіі ўрачыстыя словы малітвы пасвячэння: “Айцец Усемагутны, просім Цябе, дай гэтым Тваім слугам годнасць прэзбітэрату, аднаві ў іх сэрцах Дух святасці…”
У сваім пастырскім слове ксёндз біскуп прыгадаў новым святарам і ўсім прысутным словы папы Бэнэдыкта XVI, які ў Варшаве сказаў прысутным святарам: “Вернікі чакаюць ад святароў толькі аднаго: каб яны былі спецыялістамі па спатканні чалавека з Богам”. Якіх жа спецыялістаў атрымаў Гродзенскі Касцёл у 2011 годзе?
Гледзячы на нядаўна пасвечаных святароў, разумееш, што яны далучаны да святарства Хрыста. Менавіта да таго святарства, якое фарміруецца праз штодзённую працу асабістай малітвы, праз шчырасць у сакрамэнце пакаяння і адкрытасць у духоўным кіраўніцтве, праз добрыя адносіны з кіраўніцтвам і актыўны ўдзел у супольным жыцці, навучанні і рэкалекцыях. Гэта толькі некаторыя формы дзейнасці будучага святара – спецыяліста па зразуменні свайго паклікання. Але найбольш важнае – гэта пачуць той голас Хрыста, які заклікае: “Пайдзі за мной”. Для ўсіх святароў святарства – гэта Хрыстос і сэнс жыцця.
Хвіліны святарскіх пасвячэнняў – самыя прыгожыя хвіліны для новых прэзбітэраў і іх родных. Часцей за ўсё цяжка адразу зразумець тое, што здарылася хвіліну таму. Толькі што пасвечаныя святары не ў стане апісаць сваё шчасце. Адзін з маладых ксяндзоў успамінае: “Гэта штосьці надзвычайнае. На працягу шасці гадоў у семінарыі я ўвесь час думаў пра тое, калі ўжо стану святаром. Бо так сапраўды на працягу гадоў фармацыі ў семінарыі чалавек тужліва чакае пасвячэння. На першым і другім курсах, перад тым, як апрануць сутану, часта пытаешся: “Божа, колькі яшчэ засталося гадоў і месяцаў?”. А ўжо потым час ляціць вельмі хутка. Я дагэтуль не магу паверыць, што ўжо стаў ксяндзом”.
Святарства немагчыма зразумець да канца. Усё святарскае жыццё дадзена святару, каб паглыбляць і нанова адкрываць у сабе гэты вялікі дар паклікання да служэння Касцёлу і людзям. Гэтым святарствам святар на працягу ўсяго свайго жыцця дзеліцца з чалавекам, якога сустракае на сваім шляху. Кожны з нас таксама далучаны да святарскага жыцця новапрэзбітэраў. Ва ўсім гэтым трэба памятаць аб пэўных вельмі важных рэчах. Па-першае, святарства – гэта дар і таямніца. Самым вялікім няшчасцем у наш час з’яўляецца тое, што, гаворачы на тэму святарства ці святара, чалавек забываецца, што гэта дар, але і таямніца. Таму мы не можам ведаць усяго пра святароў ці святарства, аднак, на жаль, часам паддаемся такой спакусе і асуджаем канкрэтных людзей ці святарства ўвогуле, робячы з сябе “экспертаў па святарах”.
Па-другое, бяда так званых “экспертаў” у тым, што яны забываюць дадаць да слова “святар” слова “чалавек”. Бо святар – гэта ж чалавек. Чалавек, які адкрывае ў сабе вялікую патрэбу абвяшчаць Евангелле. Чалавек, які здзяйсняе святыя сакрамэнты. Чалавек, які ёсць знакам Божай прысутнасці сярод нас. Таму ніводзін ксёндз не пазбаўлены недахопаў ці слабасцяў і змагаецца з імі, як кожны з нас.
Сёлетняя святарская ўрачыстасць была, як заўсёды, прыгожай. На тварах усіх прысутных панавала вялікая радасць, а ў сэрцах – супакой, што на жніве Гродзенскай дыяцэзіі хапае працаўнікоў. Гэты супакой дае вялікую надзею на тое, што праз працу і малітвы гэтых трох маладых святароў яшчэ многія людзі спаткаюцца з Богам, што ў Беларусі будзе ўсё менш людзей, абыякавых да Бога.
У нядзелю новапрэзбітэры дзяліліся радасцю святарскага жыцця ў сваіх родных парафіях. Я ўпэўнены, што гэтая радасць застанецца ў нашых маладых “спецыялістаў па спатканні чалавека з Богам” ажно да канца святарскага жыцця.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 88 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.