ГРОДНА
Нядзеля,
13 ліпеня 2025 года |
Марыя, Каралева з Фацімы, маліся за нас



Культ Маці Божай Фацімскай за 94 гады атрымаў сваё багатае тэалагічнае і гістарычнае абгрунтаванне. Доказам таго, што пасланне Маці Божай з Фацімы з’яўляецца адным з найважнейшых у сучаснасці, былі апрабацыі Фацімскіх аб’яўленняў папамі Піем XII і Янам XXIII, беатыфікацыя пастушкоў Францішка і Гіяцынты, падзенне таталітарных атэістычных сістэмаў і распаўсюджанне пашаны да Маці Божай Фацімскай і Яе Беззаганнага Сэрца ва ўсім свеце. Цяпер культ Маці Божай Фацімскай вядомы ва ўсім Касцёле. Разам з падзеннем Савецкага Саюза пасланне з Фацімы прыйшло і на Гродзеншчыну. Цяпер у шматлікіх касцёлах дыяцэзіі можна ўбачыць фігуру Маці Божай Фацімскай, а ў 13-ты дзень кожнага месяца – прыняць удзел у Фацімскіх набажэнствах, разважаючы па чарзе аб’яўленні Маці Божай дзецям у перыяд з 13 мая па 13 кастрычніка 1917 г.

Падчас гэтай урачыстасці прыхільнікі Маці Божай з Гродна духоўна злучыліся з Яе прыхільнікамі з усяго свету, распачынаючы гэтым самым III год Вялікай Навэнны – дзевяцігадовай духоўнай падрыхтоўкі да юбілею 100-годдзя Аб’яўленняў Маці Божай, які будзе адзначацца ў 2017 г. Кожны год Навэнны мае свой заклік і спецыяльныя разважанні: 2009 г. – Упэўненыя ў перамозе – Канфрантацыя з цывілізацыяй смерці, 2010 г. – Бяспечныя пад канец часу – Заўжды каля Марыі, 2011 г. – Больш, чым тленнасць – Ёсць неба, ёсць пекла, ёсць чысцец.

Увянчэннем урачыстасці стала Марыйная працэсія. Запаленыя свечкі ў руках прыхільнікаў Маці Божай выпраменьвалі святло радасці, удзячнасці і дзіцячай адданасці. Пасля заканчэння ўрачыстасці, нягледзячы на позні час, вернікі яшчэ доўга трывалі перад алтарыкам Маці Божай, молячыся і заносячы да Бога просьбы і падзякі праз заступніцтва сваёй Каралевы.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 172 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.