ГРОДНА
Аўторак,
15 кастрычніка
2024 года
 

Што, дзе, калі

З жыцця Касцёла

1 мая – Пачатак перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага ў гродзенскай катэдры. 6 – 8 мая – Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Воранаве.
   Моладзь будзе разважаць словы св. Апостала Паўла з Ліста да Каласянаў: “Укаранёныя і збудаваныя ў Хрысце, моцныя верай!”, якія Папа Бэнэдыкт XVI абвясціў галоўным дэвізам Сусветных дзён моладзі ў гэтым годзе.
   8 мая – Набажэнства падзякі за беатыфікацыю Божага Слугі Яна Паўла II.
   13 мая – Пачатак III года Вялікай навэнны пад назвай “Больш чым тленнасць” (ёсць неба, ёсць пекла, ёсць чысцец) перад 100-годдзем аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. А 19-й гадзіне ў Пабрыгіцкім касцёле адбудзецца ўскладанне кароны на фігуру Маці Божай.
   14 мая – Дыяцэзіяльнае спатканне працаўнікоў Службы здароўя. Пачатак у гродзенскай катэдры св. Імшой а 9-й гадзіне раніцы, а затым спатканне ў абласным шпіталі (Пышкі).
28 мая – Святарскія пасвячэнні ў катэдральнай базыліцы ў Гродне.
   1 чэрвеня – I Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці пад дэвізам “Пасей зерне любові”.
   13 – 16 чэрвеня – III Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі ў Гродне.
   23 чэрвеня – Цэнтральная працэсія Божага Цела ў Гродне або 27 чэрвеня (нядзеля) – у іншых мясцовасцях дыяцэзіі.
   25 чэрвеня – Дыяцэзіяльнае спатканне настаўнікаў у Тракелях.
   8 – 9 ліпеня – Урачыстасць Каралевы нашых Сем’яў у дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях.
   5 жніўня - Урачыстасць Кангрэгацкай Маці Божай. Падчас св. Імшы а 12-й гадзіне - адкрыццё ў катэдральным касцёле ўнікальнага алтара пасля аднаўлення.
   14 – 15 кастрычніка – Навуковая канферэнцыя “20 год Гродзенскай дыяцэзіі” (ВДС, Гродна).
  
   30 кастрычніка – Галоўныя мерапрыемствы да 70-годдзя смерці св. Максіміліяна Марыі Кольбэ і з’езд у яго імя ў Гродне (25-30.10).
   16 лістапада – Урачыстасць Галоўнай Апякункі дыяцэзіі – Божай Маці Міласэрнасці.

   Акрамя гэтых мерапрыемстваў:
   У кожную нядзелю года з 01.05.2011 па 15.04.2012 (Нядзеля Божай Міласэрнасці) падчас св. Імшы перад блаславеннем і адпраўленнем неабходна маліцца з вернікамі ў інтэнцыі дыяцэзіі паводле ўстаноўленай малітвы.
   На працягу 5 гадоў перад Юбілеем 25-годдзя дыцэзіі будзе доўжыцца перэгрынацыя абраза Міласэрнага Езуса паводле акрэсленай праграмы.
   На працягу бліжэйшых 5 гадоў неабходна таксама правесці ў парафіях дыяцэзіі св. Місіі. Гэта датычыць асабліва тых парафій, дзе місіі не праходзілі на працягу апошніх 10 гадоў.
   У праграме магчымы дапаўненні.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  78

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.