ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Каб падняць сучаснага чалавека з магілы граху

Пастырскае Слова

Кс. Арцыбіскуп  Тадэвуш КандрусевічХрыстус Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!
Дарагая рэдакцыя і чытачы газеты “Слова Жыцця”!
    У збавенную і радасную ўрачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана вітаю Вас словамі гэтага велікоднага віншавання, якое ў гэтым годзе, калі ўсе хрысціяне адначасова адзначаюць гэтае найважнейшае свята, гучыць з асаблівай моцай. Яно заклікае нас да супольнага хрысціянскага сведчання і абароны духоўных вартасцяў з мэтай падняць сучаснага чалавека з магілы граху да жыцця ў ласцы.
    Верная хрысціянскай традыцыі і навучанню Касцёла, газета “Слова Жыцця” нястомна абвяшчае Божае слова, якое, як навучае Святы Айцец Бэнэдыкт XVI, з’яўляецца крыніцай кожнага адраджэння. Гэтае Слова вядзе нас да пустой магілы Збавіцеля як сведкі Змёртвыхпаўстання, да якой штодзённа спяшаюцца тысячы людзей, каб умацаваць сваю веру і знайсці страчаную надзею.
    Таму няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус шчодра адорвае Вас усімі сваімі дарамі і ласкамі, каб праз перадачу навучання Касцёла і яго ўспрыманне газета “Слова Жыцця” вяла сучаснага разгубленага чалавека да духоўнага змёртвыхпаўстання.

 Кс. біскуп Уладзіслаў Блін
   Аллелюя! Хрыстус Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! Аллелюя!
    Аднак мы павінны памятаць, што змёртвыхпаўстанне доўжыцца не толькі адзін дзень у годзе, яно адбываецца штодзённа, калі чалавек хоча пазнаць шмат таямніц веры ў Бога. Змёртвыхпаўстанне Езуса з’яўляецца маім змёртвыхпаўстаннем.
    Змёртвыхпаўсталы Езу, узмацняй таксама наша адданне Табе ў любові, каб мы маглі адчуваць сябе бяспечнымі пад Тваёй апекай.
    Ад усяго сэрца бласлаўляю Вас на радаснае перажыванне Велікодных святаў.
 Кс. біскуп Казімір Велікаселец
   З нагоды святаў Змёртвыхпаўстання Пана я хачу нагадаць Вам словы св. Аўгустына: “Божа, Ты стварыў чалавека для Сябе і неспакойнае сэрца чалавека, пакуль не спачне ў Табе”. Жадаю ад усяго сэрца, каб нашы сэрцы спачылі ў Богу, а тады з Божым блаславеннем мы зможам пабудаваць жыццё, годнае чалавека тут, на зямлі, і дасягнуць Божага валадарства ў небе.
 Кс. Біскуп Антоні Дзям’янка
   Усім чытачам газеты “Слова Жыцця” з нагоды святаў Змёртвыхпаўстання Пана перасылаю сардэчныя віншаванні. Няхай гэтае самае значнае свята літургічнага года, якое адзначаецца ў вясенні перыяд, прынясе шмат духоўных радасцяў. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус, сімвалам якога з’яўляецца святло Пасхала, вядзе вызначаным Божым Провідам шляхам да збавення. Няхай цяжкасці зямнога паломніцкага шляху асвеціць бляск Велікоднай раніцы. Няхай радаснае Аллелюя, якое мы так часта гаворым у Велікодны перыяд, дадае надзеі на шэрыя дні.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.