ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (10)

Слова для Жыцця

benedict10Папа Бэнэдыкт XVI
   Калі мы зададзім сабе пытанне: чаму Вялікі пост? Чаму Крыж? — то адказ, у радыкальным вымярэнні, будзе такім: таму што існуе зло, больш за тое — існуе грэх, які, паводле Святога Пісання, з’яўляецца глыбокай прычынай усялякага зла. Але гэтае сцвярджэнне не да канца ўсвядомлена, і многія не прымаюць слова “грэх”, бо яно мае на ўвазе рэлігійнае бачанне свету і чалавека. У рэчаіснасці праўдай з’яўляецца тое, што калі забраць Бога з далягляду свету, то нельга казаць аб граху. Калі захінуць сонца, знікаюць і цені, яны з’яўляюцца толькі тады, калі ёсць сонца; падобна і захінанне Бога непазбежна параджае захінанне граху. Таму значэнне граху, які з’яўляецца нечым іншым, чым пачуццё віны“, як хоча гэтага псіхалогія, мы атрымліваем тады, калі нанава адкрываем пачуццё Бога.

    Падчас малітвы “Анёл Панскі”, 13.03.2011



 
  Біскуп Войцех Поляк

   Слуга Божы Ян Павел II – Сябра Бога – паказаў нам, што на самай справе азначае быць да канца верным у гэтым сяброўстве. Шансам для кожнай і кожнага з нас на наша аднаўленне, на аднаўленне ў гэтым сяброўстве і на гэтым шляху вучня з’яўляецца, безумоўна, велікапосны шлях гэтага года. Мы пойдзем па ім у суправаджэнні Чалавека Святога, Бласлаўлёнага, у суправаджэнні адданага Сябры Езуса і адданага сябры чалавека. Цікава таксама, што сяброўства з Богам амаль аўтаматычна адкрывае нас для шчырага сяброўства з іншым чалавекам. У выпадку Яна Паўла II мы выразна гэта бачылі і адчувалі.

    www.ekai.pl, запіс у блогу ад 08.03.2011 г.

 


    Кс. біскуп Антоній Дзям’янка
   Евангелле ў 1 нядзелю Вялікага посту паказвае нам сцэну спакушэння Езуса д’яблам. Пан Езус сам аб гэтым гаворыць, бо ўсё адбываецца ў таямніцы. Шатан спакушаў Езуса Хрыста, робячы Яму розныя прапановы. Касцёл падае гэта менавіта на пачатку Вялікага посту, калі хрысціяне распачынаюць вандроўку да святаў Пасхі, прымаючы разнастайныя пастановы. Св. Аўгустын звяртаецца да сваіх слухачоў з такім пытаннем: “Д’ябал спакушаў Пана Езуса, а вы думаеце, што вас ён не спакушае?” Д’ябал можа спакушаць кожнага чалавека, але на гэта ёсць сродкі. Св. Францішак з Асыжу скардзіўся сваім братам: “Браты, каб вы ведалі, як шатан мяне спакушае, вы б плакалі ад літасці да мяне”. Гэтыя спакусы шатана могуць быць вялікімі. Якім чынам мы можам змагацца з гэтымі спакусамі? Перш за ўсё, мы павінны апанаваць такія нашы недахопы, як пыха, хцівасць, махлярства, нячыстасць, злосць і гнеў. А Касцёл гаворыць: больш малітвы, больш пакаяння, больш пакуты і міласціны.

    Фрагмент гаміліі ў гродзенскай катэдры, 13.03.2011 г.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.