ГРОДНА
Аўторак,
18 студзеня
2022 года
 

Навошта пост?

Слова рэдактара

6-322_by Такое простае, на першы погляд, пытанне не зусім простае для адказу. А таму, выслухаўшы ў першую нядзелю Вялікага посту выдатную нядзельную пропаведзь Бэнэдыкта XVI, які на гэтае асноўнае пытанне адказаў так: “Таму што існуе зло, больш за тое – грэх, які, паводле Святога Пісання, з’яўляецца глыбокай прычынай усялякага зла”, я вырашыў праверыць, як разумеюць пост іншыя. Успамінаючы лекцыі па псіхалогіі ва ўніверсітэце, якія прапаноўвалі рознага роду апытванні і анкеты, я вырашыў аналагічным чынам даследаваць хвалюючую мяне праблему і праверыць пры нагодзе, як тое, што мы, святары, гаворым падчас гаміліі, успрымаецца вернікамі.
    У гэтыя першыя дні велікапоснага перыяду я менавіта пра гэта пытаўся людзей, якіх сустракаў на сваім шляху. Пачутыя адказы даюць шмат да роздуму. Вось некалькі з іх: “Для нас гэта такі ж самы перыяд, як іншыя, таму што мы вернікі, але не практыкуем”; “Я прытрымліваюся посту так, як гавораць пра гэта ў касцёле: не ем мяса, хаджу на рэкалекцыі, у святы раблю тое, што патрабуе традыцыя”; “У мяне няма столькі сілы волі, каб прытрымлівацца посту належным чынам”; “У мяне пост толькі перад вігіліяй Божага Нараджэння і ў Вялікую Пятніцу, больш няма, або тады, калі не маю чаго есці”; “Для мяне пост – гэта ачышчэнне арганізма”.
Узнікае думка, што вернікі ўвогуле не слухаюць пропаведзі, не хочуць слухаць або чуюць нешта іншае, чым ім гавораць. Аналіз вышэйпрыведзеных адказаў паказвае, што амаль усе апытаныя мной успрымаюць пост выключна як пэўныя забароны, звязаныя з ежай. Хоць бы адзін мне сустрэўся, хто даў бы на маё пытанне прынамсі катэхетычны адказ і задумаўся над гэтым значным перыядам у сваім жыцці, якім з’яўляецца Вялікі пост.
    Давайце паспрабуем адказаць сабе на гэтае пытанне яшчэ раз, але беручы пад увагу перш за ўсё вучэнне Пятра нашага часу. Давайце паспрабуем ажывіць у сабе поўную надзеі праўду, што з Езусам, які перамог смерць і шатана, мы зможам перамагчы кожнае зло. Тады мы будзем усё бліжэй да Бога і іншага чалавека. Урэшце гэта ад нас залежыць, ці выкарыстаем мы яшчэ раз гэты Божы шанс, дадзены ў нашым зямным жыцці. Варта хоць бы на хвіліну адарвацца ад штодзённых абавязкаў, заняткаў і клопатаў, каб слухаючы голас Хрыста, пераадолець зло, якое ёсць у нашым жыцці. Той голас, які кожны з нас на пачатку Вялікага посту пачуў у збавенным закліку: “Навяртайцеся і верце ў Евангелле” (Мк 1, 15).
    Давайце паспрабуем зрабіць так, каб гэта не былі толькі словы, каб гэты голас Бога дайшоў да нашага сэрца. А тады, спадзяюся, многія з нас зразумеюць, навошта Вялікі пост.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  348

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.