ГРОДНА
Панядзелак,
07 ліпеня 2025 года |
Слова для Жыцця (9)

Вера ў Провід не вызваляе ад цяжкай барацьбы за годнае жыццё, але вызваляе ад хваляванняў за рэчы і боязі заўтрашняга дня. Зразумела, што навучанне Езуса, хоць заўсёды застаецца праўдзівым і актуальным для ўсіх, практыкуецца па-рознаму ў залежнасці ад разнастайных пакліканняў: францішканін будзе ў стане ісці за ім больш радыкальна, а бацька сямейства будзе памятаць аб неабходнасці выконваць свае абавязацельствы адносна жонкі і дзяцей. У кожным асобным выпадку хрысціянін адрозніваецца абсалютным даверам да Нябеснага Айца, як гэта рабіў Езус. Менавіта адносіны з Богам Айцом надаюць сэнс усяму жыццю Хрыста, Яго словам, Яго справам збавення ажно па Яго пакуту, смерць і ўваскрасенне. Езус паказаў нам, што значыць жыць, цвёрда ступаючы па зямлі, будучы адкрытым на канкрэтныя патрэбы бліжняга, і адначасова з сэрцам, заўсёды звернутым да Неба, пагружаным у Божую міласэрнасць.
Падчас малітвы “Анёл Панскі”, 27.02.2011 †

Прымаючы ўдзел у сакрамэнце пакаяння, прызнаючы сваю грахоўнасць і імкнучыся да навяртання, да чаго мы пачулі запрашэнне ў Божым слове, мы павінны памятаць, што ніхто нас не асудзіць і не адкіне, але прыме з такой самай любоўю, з якой бацька прыняў марнатраўнага сына. Бог заўжды чакае са сваёй любоўю і чакае нашага навяртання. Ён чакае кожнага знака прымірэння і распазнання нашых памылак. Ён гатовы прыняць нас з раскрытымі абдымкамі і забыць мінулае. Бог адпускае ўсе грахі. Ён не затрымліваецца на нашым мінулым, не патрабуе нашай біяграфіі, як гэта часам патрэбна для кар’еры. Бог разам з усім небам радуецца нашаму навяртанню.
Фрагмент пастырскага паслання на Вялікі пост 2011 г. (www.catholic.by)

Але для нас, хрысціян, нядзеля, або Панскі дзень, мае асаблівае значэнне. Падчас Эўхарыстыі мы сустракаемся з Божым словам, якое дазваляе нам, загнаным, якія губляюць іерархію каштоўнасцяў, вяртаць сабе тое, што з’яўляецца самым важным, датычыць сутнасці чалавека, яго велічы, яго сувязі з Богам, без якой ён не зразумее ані кім ёсць, ані якая ў яго мэта. Гэтыя думкі, іншы раз нягледзячы на процілеглыя ўяўнасці, суправаджаюць кожнага чалавека.
Слова пастыра, www.episkopat.pl
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 178 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.