ГРОДНА
Серада,
17 красавіка
2024 года
 

20 лютага 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Вялебны пробашч Лявон Лішык!
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і Імянінамі. Жадаем Божага блаславення на доўгія гады жыцця, здароўя, радасці, сілы і стойкасці ў душпастырскай працы. Няхай Езус валадарыць у Вашым сэрцы, пастаянна адорвае сваімі ласкамі. Жадаем апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрых дароў Святога Духа.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважаны ксёндз Віталій Внароўскі!
Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі. Няхай усемагутны Бог агорне Вас сваёй міласэрнасцю, адорыць ласкамі, сілай, моцай і асвячае кожны дзень Вашай святарскай паслугі. Няхай Божае святло асвятляе ноччу Ваш шлях, Божая Маці заўжды апякуецца Вамі, а св. Міхал Арханёл будзе Вам абаронай.
Зычлівыя і ўдзячныя за паслугу ў рыцарстве рыцары св. Міхала Арханёла з гродзенскай катэдры
◊◊◊
Паважаны ксёндз Аляксандр Шэмет!
Віншуем Вас з Імянінамі і жадаем здароўя, сілы, пастаяннай апекі Найсвяцейшай Маці, моцы Святога Духа, людской зычлівасці і прыгожага плёну на Божай ніве. Мы памятаем пра Вас у малітвах.
Члены Апостальскай дапамогі чысцовым душам
◊◊◊
Шаноўны а. Раман Цесляк!
Віншуем Вас з Днём нараджэння і Імянінамі. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за ахвярную працу і адорыць усімі ласкамі на кожны дзень, Панна Марыя ахінае плашчом сваёй мацярынскай апекі, а Святы Дух дае натхненне для абвяшчэння Божай праўды. Жадаем Вам радасці і душэўнага супакою. Жывіце доўга і будзьце здаровы. Няхай навокал Вас заўжды будуць шчырыя і зычлівыя людзі.
Парафіяне з Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважаны ксёндз Віктар Велівіс!
Віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем здароўя, шчасця, душэўнага супакою, Божай радасці, пастаяннай апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых дароў Святога Духа на кожны дзень Вашай святарскай паслугі. Мы ўдзячны за клопат і дапамогу для кожнага з нас. Аддзяч, Божа!
Вернікі з Грандзіч
◊◊◊
Паважаны а. Юзаф Макарчык!
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння. Няхай у дзень Вашага свята Ваш Заступнік памятае пра Вас. Няхай паклапоціцца пра ласкі з Божага сэрца, каб Вы заўжды былі святаром па Яго ўзоры.
Сям’я Марозавых з пар. Божай Міласэрнасці ў Гродне
◊◊◊
Вялебны ксёндз Вячаслаў Матукевіч!
З нагоды Дня нараджэння жадаем Вам шмат Божых ласкаў, здароўя, сілы, радасці. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і св. Заступнік няспынна апякуюцца Вамі.
Касцёльны камітэт з Астраўца
◊◊◊
Паважаны ксёндз Віталій Внароўскі!
Сардэчна віншуем Цябе з Днём нараджэння і жадаем моцнага здароўя і сіл для душпастырскай паслугі. Няхай добры Бог клапоціцца аб Табе і апякуецца, а Божая Маці ахінае Цябе плашчом сваёй любові.
Любячыя Цябе бабуля і суседзі
◊◊◊
Паважаны ксёндз-пробашч Міраслаў Міклашэвіч!
Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і жадаем пастаяннай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Францішка з Асыжа на кожную хвіліну жыцця. Няхай добры Бог асвятляе сваёй ласкай, адорвае здароўем у штодзённай службе Богу і людзям.
Удзячныя парафіяне са Свіслачы
◊◊◊
Паважаны ксёндз Віталій Внароўскі!
З нагоды Дня нараджэння жадаем Табе здароўя, душэўнага супакою, нязгаснай веры, надзеі, стойкасці, шмат сонца на кожны дзень жыцця. Няхай Найсвяцейшая Маці няспынна апякуецца Табой, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі.
Любячыя бацькі
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Казімір Жывалеўскі!
Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і жадаем доўгіх год жыцця, здароўя, стойкасці, поспехаў, шмат сіл для выканання святарскіх абавязкаў, апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка, штодзённага Божага блаславення. Мы памятаем пра Вас у малітвах.
Вернікі з вёскі Навасёлкі
◊◊◊
Вялебны а. Войцех Біскевіч!
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем усіх Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і душпастырскай паслугі, пастаяннай апекі Панны Марыі, радасці і супакою. Ваша дабрыня, мудрыя парады, зычлівасць і любоў да кожнага з нас напаўнялі нашы сэрцы радасцю жыцця. Мы заўжды памятаем пра Вас у сваіх малітвах.
Моладзь і дзеці з Жупран і навакольных вёсак
◊◊◊
Паважаны а. Войцех Біскевіч!
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем здароўя, зычлівых людзей навокал і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай добры Езус асвятляе праменнямі сваёй міласэрнасці шлях Вашай душпастырскай паслугі. Мы памятаем пра Вас у сваіх малітвах.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Жупран і навакольных вёсак
◊◊◊
Паважаны ксёндз Андрэй Зайко!
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем здароўя, моцы Святога Духа, доўгіх год жыцця, пазнаць усё, што добрае, прыгожае і высакароднае, а таксама сустрэць шмат цудоўных людзей. Няхай Ваша сэрца радуецца маладосцю і пашанай людзей вакол Вас. Няхай радасць назаўжды паселіцца ў Вашым сэрцы.
Данута Шыдлоўская і ўдзячныя парафіяне з касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Рэплі
◊◊◊
Вялебны ксёндз Казімір Ляховіч!
Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і жадаем дароў Хрыста, супакою і надзеі, якія падбадзёрваюць, дапамагаюць у цяжкіх хвілінах і становяцца вытокам святасці. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і блаславёны, а св. Заступнік дапамагае Вам рэалізаваць усе планы і намеры.
Знаёмыя і сябры з Новай Дубавой і Індуры

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  259

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.