ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Ужо неўзабаве сустрэнемся падчас СДМ у Мадрыдзе

На шляху да святасці

Дарагі малады чалавек!
    Падрыхтоўка і ўдзел у Сусветных днях моладзі з’яўляюцца непаўторнай нагодай, каб паглыбіць сувязі адзінства са сваімі равеснікамі з усяго свету, а таксама, хоць можа гэта прагучыць банальна, паставіць перад Табой заданне: лепш пазнаць сваіх добрых знаёмых.
Падчас падрыхтоўкі ўсвядом, што апрача Цябе ў Мадрыд прыбудзе яшчэ каля 2 млн маладых людзей з усяго свету. Кожны з іх носіць непаўторны Божы вобраз і мае ўласную індывідуальнасць. Разам з усімі ўдзельнікамі сустрэчы Ты пакліканы будаваць адзінства “духа і сэрца”. Свята маладых Касцёла - гэта перш за ўсё Свята Людзей, аб’яднаных жаданнем глядзець у напрамку Хрыста і Яго Касцёла з вялікай надзеяй на адзінства. Нашаму Збавіцелю спадабалася збаўляць не паасобку, а ўсіх разам, таму Ён звярнуўся да сваіх вучняў са словамі: “Я назваў Вас сябрамі”.
Твая маладзёжная, пара­фіяльная, касцёльная супольнасць: як Ты яе адчуваеш і перажываеш? У людскім натоўпе лёгка згубіцца або згубіць індывідуальнасць. Менавіта ў супольнасці Хрыстовага Касцёла няма месца хваробам ананімнасці і самотнасці, на якія сёння хварэюць вельмі многія Твае равеснікі. Сімптомы духоўнай хваробы індывідуалізму ёсць паўсюль, таму што ўсё менш імкнення пазнання, якое на біблейскай мове, у адносінах да супольнасці, можа азначаць слова “любоў”.
    Выкарыстай час падрыхтоўкі для пазнання супольнасці, у якой Ты жывеш, раскажы равеснікам пра Сусветныя дні моладзі ў Мадрыдзе як пра вялікае свята супольнасці маладога Касцёла. Убач побач з сабой кагосьці, на каго Ты так мала звяртаеш увагу ці наогул не заўважаеш. Не ашуквай сябе, што Табе лепш жыць самому. Бог стварае нас для сябе. Прысутнасць у натоўпе іншага чалавека заўжды з’яўляецца заклікам да распазнання Хрыста. Яго аблічча Ты заўважыш у сваіх равесніках. Падумай: усе разам мы будуем супольнасць Пана. Задумайся, як сёння перадаць Добрую Навіну пра тое, што Хрыстос надалей жыве ў сваім Касцёле і збірае ўсіх ля Сябе, а падчас Сусветных дзён моладзі збярэ безліч маладых людзей ля Святога Айца Бэнэдыкта XVI.
    Кожны патрабуе падтрымкі. Можна рабіць выгляд, што ты - супермэн і крэмень, але гэта будзе толькі ахоўная маска перад сваёй бездапаможнасцю і пачуццём недаацэнкі ўласнай годнасці. Заўжды можна знайсці Сябра супольнай дарогі. Перш за ўсё Ты можаш разлічваць на надзейнага сябра, якім з’яўляецца Хрыстос. Потым усвядом сабе, што Ён пасылае да Цябе яшчэ многіх сваіх сяброў. А таму стаць сябрам Хрыста азначае быць сябрам усіх.
    Твая супольнасць, парафія, душпастырская група з’яўляецца школай хрысціянскага выхавання. У іх Ты вучышся быць самім сабой і разумееш, што без дапамогі іншых ніколі не станеш сталым чалавекам. Паспрабуй задумацца, як Ты ўспрымаеш іншага чалавека. Ці ведаеш, з кім Ты павінен вырушыць у дарогу ў Мадрыд?
    Падчас агульнай сустрэчы правядзі апытванне і адкажы на пытанне: “Якім павінен быць ідэальны сябар падарожжа?” Назаві яго рысы. Запішы іх на лістку і перадай іншаму. Адважся ўспрыняць іншага як свайго сябра. Таямніца поспеху супольнасці крыецца ва ўсіх, без выключэння, удзельніках Сусветных дзён моладзі. Як навучыцца рабіць першыя крокі да іншага і будаваць масты духоўнага адзінства і салідарнасці? Пастава ўважлівага слухання іншай асобы няхай заахвоціць нас да канкрэтнага жэста падтрымкі і дапамогі. Давайце пажадаем адзін аднаму духоўнага поспеху ў будаванні ідэальнай супольнасці Хрыста, якой з’яўляецца мой, твой, наш агульны Касцёл.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  255

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.