ГРОДНА
Чацвер,
10 ліпеня 2025 года |
Слова для Жыцця (8)

Навізна Езуса заключаецца па сутнасці ў тым, што Ён сам “выконвае” запаведзі з Божай любоўю і моцай Святога Духа, якая жыве ў ім. А мы, праз веру ў Хрыста, можам адкрыцца на ўздзеянне Святога Духа, які робіць нас здольнымі да жыцця Божай любоўю. Таму кожная з запаведзяў становіцца сапраўднай як патрабаванне любові, а ўсе разам яны сыходзяцца ў адну запаведзь: любі Бога ўсім сваім сэрцам, а свайго бліжняга – як самога сябе.
13.02.2011 г. Ватыкан, падчас малітвы “Анёл Панскі” †

Хварэюць паасобныя людзі, хварэюць і цэлыя грамадствы. З маральнага пункта гледжання, хворым з’яўляецца ўвесь сучасны свет, які імкнецца толькі да багацця і задавальненняў і не прымае духоўных каштоўнасцяў. Ёсць толькі адзін лекар такіх хваробаў — Езус. Рэцэптам аздараўлення з’яўляецца тэстамэнт Марыі: рабіць усё так, як скажа Езус. А Ён кажа: навяртайцеся і верце ў Евангелле. Такім чынам, у духоўнай цемры сучаснага свету Беззаганна Зачатая Марыя з’яўляецца для нас светачам, прыкладам для пераймання, Маці добрай рады.
11.02. 2011 г., Мінская Архікатэдра, паводле catholic.by

Чалавек павінен быць свабодны, і трэба рабіць усё, каб ён быў усё больш свабодны, для таго, каб ён мог рабіць дабро, бо інакш яго жыццё не мае сэнсу. І трэба заўважыць таксама тое, што чалавек ніколі не апынецца ў такіх дрэнных жыццёвых сітуацыях, у якіх ён не мог бы рабіць даб- ро. Нават у Асвенцыме можа рабіць дабро (св. Максімільян Кольбэ), таму што ўнутрана чалавек заўжды свабодны. Безумоўна, гэта патрабуе вялікай ахвяры, любові і самаадданасці.
13. 02.2011 г., фрагмент нядзельнай гаміліі

Хрысціяне занадта засяроджваюцца на барацьбе. Мы няспынна змагаемся. І гэта зусім не памяншае існуючага зла. Наадварот: засяроджваючыся на барацьбе, мы страчваем запал да будавання дабра. Калі б мы паклалі на вагах дабро і зло, якога прынамсі пакуль нельга ліквідаваць, то прыйшлі б да высновы, што замест таго, каб беспаспяхова змагацца, лепш дадаваць столькі дабра, каб шаля вагаў перахілілася на яго бок. І такім чынам мы пераможам. Бо за што мы змагаемся? За гэтага Езусіка з абразка? Так мы не наблізім людзям Бога..
01.02. 2011 г., фрагмент інтэрв’ю для “Нядзелі”
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 175 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.