ГРОДНА
Субота,
13 красавіка
2024 года
 

VIII Нядзеля Звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус звярнуўся да сваіх вучняў: “Ніхто не можа двум гаспадарам служыць, бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаму будзе адданы, а другім пагарджаць. Не можаце Богу служыць і мамоне. Вось чаму кажу вам: не турбуйцеся пра жыццё вашае, што будзеце есці, ані пра цела вашае, у што апранацца будзеце. Ці ж жыццё не важнейшае за ежу, а цела – за адзенне? Паглядзіце на птушак нябесных, якія ані сеюць, ані жнуць, ані збіраюць у свірны, а Айцец ваш нябесны корміць іх. Ці ж вы не шмат важнейшыя за іх? Ды хто з вас, клапоцячыся, можа дабавіць да росту свайго адзін локаць? А пра адзенне нашто турбуецеся? Прыгледзьцеся да палявых лілеяў, як яны растуць: ані працуюць, ані прадуць. А Я кажу вам, што нават Саламон ва ўсёй славе сваёй не быў так прыбраны, як адна з іх. Калі ж гэтую палявую траву, што сёння ёсць, а заўтра будзе ў печ ўкінута, Бог так апранае, дык непараўнальна вас, малаверы”.

Мц 6, 24 -34


Мы ў руках клапатлівага Бога
    Заахвочванне Езуса не з’яўляецца Добрай Навіной для “нябесных птушак”, якія рэдка выціраюць пот са лба, бо лічаць сур’ёзную працу ганебным заняткам. Яно не з’яўляецца перасцярогай для людзей, якія не могуць жыць без добрасумленнай працы. Нічога падобнага! Яснасць адносна гэтай праблемы выражана св. Паўлам у Другім Пасланні да Тэсаланікійцаў: “Хто не хоча працаваць, хай і не есць!” (2 Тэс 10). Яна застаецца законам для кожнага хрысціяніна. Езус хацеў вярнуць жыццю і працы сваіх вучняў праўдзівыя прапорцыі. Напэўна, апосталы надавалі вельмі шмат увагі самому факту валодання, забеспячэнню будучыні. Можа, іх намаганні былі занадта прывязаны да штодзённасці, і яны не былі ў стане ўзнесці ўтароплены ў зямлю позірк угару, дзе знаходзіцца нашае канчатковае прызначэнне? Дзіўна: нягледзячы на мінулыя стагоддзі, гэтае вучэнне не толькі застаецца праўдзівым, але і набывае актуальнасць.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  263

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.