ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

VII Нядзеля Звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус сказаў сваім вучням: “Чулі вы, што сказана было: “Любі бліжняга свайго і нянавісць адчувай да ворага твайго”. А Я кажу вам: любіце ворагаў сваіх і маліцеся за тых, што прыгнятаюць вас, каб сталіся вы сынамі Айца вашага, Які ёсць на небе, бо Ён чыніць, каб сонца Яго ўзыходзіла над добрымі і ліхімі, і дождж пралівае над справядлівымі і несправядлівымі. Калі ж вы любіце тых, хто вас любіць, дык што за ўзнагароду будзеце мець? Ці ж мытнікі не робяць таго? Або калі вітаеце толькі братоў вашых, дык што асаблівага робіце? Ці ж гэтак і пагане не робяць? Дык будзьце ж вы дасканалыя, як і Айцец ваш нябесны дасканалы”.

Мц 5, 38-48


Цяжкае не азначае немагчымае
    Гэта адна з найскладанейшых старонак Евангелля. Калі мы разважаем аб запаведзі любові да Бога і бліжняга, то з павагай (часта з дакорамі сумлення...) схіляем галаву і стараемся выконваць запаведзь, актуальную яшчэ ў Старым Запавеце. Калі мы чуем словы Хрыста: “Я даю вам новую запаведзь, каб вы любілі адзін аднаго, як Я палюбіў вас”, то з пакорай просім аб моцы з неба, каб мы змаглі годна выканаць заданне, якое ставіць перад намі Збавіцель. Давайце прызнаемся, што наказ “Любіце ворагаў сваіх і маліцеся за тых, што прыгнятаюць вас” (Мц 5 44) бянтэжыць нас. Мы шукаем аргументаў, паводле якіх гэтыя словы знаходзілі б моцныя ўнутраныя матывы ў іх канкрэтнай рэалізацыі. Езус усведамляў нашы цяжкасці, і таму Ён сам тлумачыць: усе – добрыя і дрэнныя – застаюцца ва ўладзе любячага Бога. А вучні Хрыста – свядомыя валодання скарбам Евангелля - павінны імкнуцца да дасканаласці. Як хрысціяне давайце будзем старацца ўсвядоміць сабе, што апрача бліжніх, у нас хапае і непрыяцеляў. І што напрыканцы яны таксама будуць на нашым баку.…

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  255

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.